3 траўня 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Samsung Galaxy S5 будзе сканер сятчаткі вачэй

26
У Samsung Galaxy S5 будзе сканер сятчаткі вачэй

У флагманскага смартфона Samsung Galaxy S5, паводле некаторых дадзеных, будзе сканер сятчаткі вачэй.

Пра гэта, у прыватнасці, пішуць выданні Ubergizmo і AndroidSaS.

Раней паведамлялася, што новыя смартфоны Apple і HTC атрымалі сканеры адбіткаў пальцаў, аднак, па чутках, Samsung вырашыла апярэдзіць канкурэнтаў і стварыць сканер сятчаткі вачэй. Якім чынам такі сэнсар будзе працаваць, не ўдакладняецца, аднак некаторыя каментатары мяркуюць, што сканер сятчаткі вачэй забяспечыць большую бяспеку, чым сканер адбіткаў пальцаў, піша «Газета.Ru».

Афіцыйнай інфармацыі з гэтай нагоды пакуль не паступала. Чакаецца, што Samsung Galaxy S5 будзе прадстаўлены ў студзені 2014 года.

Фота: guardmag.com

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках