3 траўня 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску фура 50 метраў цягнула перад сабой ВАЗ

20

Аварыя адбылася ў першай палове дня на Лагойскім тракце ў Менску.

Гэта здарылася на выездзе з горада, прама перад развязкай з МКАД. Супрацоўнікам ДАІ кіроўца фуры патлумачыў, што легкавы аўтамабіль трапіў у «мёртвую зону», ён яго зачапіў пры перастройванні.

У выніку сутыкнення ВАЗ з гомельскімі нумарамі разгарнула папярок руху. Фура заняла некалькі палос. З-за гэтага здарэння ўтварыўся затор.

«Фура працягнула бокам аўто метраў з 50 (бачныя палосы). Удар з кіроўчага боку. Дзіўна што слядоў тармажэння фуры не бачна», - паведаміў удзельнік форуму onliner.by artem25111991 (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

У ДАІ Савецкага раёна паведамілі: «Аўтамабілі рухаліся ў спадарожным кірунку, паралельна адзін аднаму. Па словах дальнабойшчыка, ён не заўважыў легкавік, які трапіў у мёртвую зону, і пачаў здзяйсняць перастраенне. У выніку фура зачапіла заднюю частку ВАЗа. Апошнюю машыну разгарнула і працягнула».

Па словах інспектараў, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Фота: junioro
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках