3 траўня 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калійны экспарт абваліўся ўдвая

20
Калійны экспарт абваліўся ўдвая

Экспарт калійных угнаенняў у грашовым выражэнні знізіўся амаль у два разы.

Пра гэта сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, перадае БелаПАН.

Па дадзеных за студзень-жнівень, экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 1 млрд. 583,3 млн. даляраў. Пры гэтым у студзені-ліпені экспарт калійных угнаенняў складаў 1 млрд. 472,9 млн. даляраў, у студзені-чэрвені - 1 млрд. 269,5 млн. даляраў.

Такім чынам, у жніўні экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 110,4 млн. даляраў і знізіўся ў параўнанні з ліпеньскім аб'ёмам (203,4 млн. даляраў) амаль у два разы. У папярэднія месяцы (у першым паўгоддзі) аб'ём беларускага экспарту калійных угнаенняў таксама, як правіла, перавышаў 200 млн. даляраў у месяц.

Як паведамлялася раней, у канцы ліпеня расейскі «Уралкалій» заявіў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію і магчымым зніжэнні коштаў на калійныя ўгнаенні. Сітуацыя, якая ўзнікла, прывяла да таго, што на сусветным рынку калійных угнаенняў паўстала нявызначанасць, і вытворцы сутыкнуліся з цяжкасцямі пры рэалізацыі сваёй прадукцыі.

«Чаму рынак мёртвы? Няма коштавага дна. Навошта купляць, калі заўтра назавуць кошт менш?» - заяўляў у жніўні генеральны дырэктар «Беларуськалію» Валерый Кірыенка, каментуючы сітуацыю, якая склалася.

У жніўні праваахоўныя органы Беларусі затрымалі ў Менску генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, якому прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Падставай для затрымання сталі матэрыялы пра нібыта здзяйсненні ім «відавочных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія прывялі да нанясення істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках