3 траўня 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія супергероі лавілі шпіёна ў Беларусі (Відэа)

89

Героі фантастычнага серыяла «SHIELD» прыехалі ў нашу краіну.

Стваральнікі карціны рэалізавалі мару пра еўрапейскую Беларусь. Паводле сцэнара дзеянне ўсёй чацвёртай серыі адбываецца менавіта ў нашай краіне. Беларусь аўтары серыяла паказалі класічнай еўрапейскай дзяржавай, перадае тэлеканал «Белсат».

Серыял, зняты на аснове коміксаў «Marvel», апавядае пра суперсакрэтнае агенцтва «ШЧЫТ» , якое пераследуе злодзеяў са звышздольнасцямі. Адна з гераінь серыі, былы агент, крадзе брыльянты на мільёны даляраў, яе і спрабуюць выкрыць.

Былую калегу, а цяпер злачынцу, шукаюць у... Беларусі, у мястэчку пад назвай Злода. Агенты, якія прыляцелі ў краіну на суперсамалёце, запытваюць ва ўладаў Беларусі дазвол на пасадку. Нумар гасцініцы ў невядомым населеным пункце, дзе праходзіць здзелка зламысніцы, выглядае вельмі нядрэнна. На сцяне вісяць малюнкі з краявідамі і царквой.

Праўда, нягледзячы на тое, што Беларусь выглядае цалкам па-еўрапейску, здаецца, што героі лічаць яе глушшу. З жыхарамі агент Філ Колсан гаворыць па-руску, але шыльды крам - на беларускай мове. Шаўроны жа суровых, але бедна апранутых ахоўнікаў сакрэтнага даследчага інстытута чамусьці ўпрыгожаныя расейскім сцягам. На аўтамабілях - беларускія нумары.

Жыхары нашай краіны, якія ўжо паспелі ўбачыць новую серыю, з гумарам абмяркоўваюць яе ў сацыяльных сетках.

«Гляджу далей і люта смяюся. Ведаючы беларускія ўлады, пасля таго, як сакрэтныя агенты знойдуць брыльянты іх, хутчэй за ўсё, чакае сустрэча з Мясніковічам, крыміналка з канфіскацыяй маёмасці, хатні арышт або нават расстрэл (на ўсялякі выпадак). А што, нядаўна ж толькі з дрэў злезлі, - піша Павел Аракелян у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - «У гэтым горадзе практычна няма электрычнасці» - вось гэта бліжэй да ісціны, а яшчэ перабоі з любой вадой, газам і прадуктамі харчавання... так яны яшчэ жыроўку не бачылі».

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках