3 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Ахлабысцін: «У мяне беларуская лютасць»

27

Знакаміты акцёр выступіў у Менску.

Іван Ахлабысцін распавёў пра сурагатнае мацярынства, пра тое, як у старасці адправіцца ў падарожжа на матацыкле і аб велізарнай розніцы ва ўзросце сваіх бацькоў.

У жыцці акцёр выглядае як нармальны такі рок-музыка - у скураной куртцы «Харлей Дэвідсан», ірваных джынсах, каўбойскіх ботах, з мноствам фенечак і адрасам свайго твітэра на майцы. Калі не ведаеш, то і не здагадаешся, што за эпатажным вобразам хаваецца ў мінулым праваслаўны святар. Спяваць, паводле прызнання самога Ахлабысціна, ён умее, але калі б пачаў гастраляваць са сваімі канцэртамі, то палова залы захацела б вярнуць квіткі. Таму Іван проста размаўляе з публікай і адказвае на запіскі з залы ў фармаце творчага вечара. Жанр амаль забыты - але ў выпадку з Ахлабысціным, як ні дзіўна, мае велізарны поспех. Кожны дзень - новы горад Беларусі, і так 4 вечары запар. Пасля выступу прыхільніцы задарылі Ахлабысціна падарункамі і ружамі. Калі ў твітэры ў яго спыталі, куды на гастролі ён адправіўся, Ахлабысцін адказаў - на зямлю анёлаў. Так ён нас, беларусаў, называе, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Фота: Юлія Паляшчук

- Іван, вы ж памятаеце, з якімі прыгодамі вы патрапілі ў Менск паўгода таму, як давялося падчас «Хаўеру» пераначаваць у чыстым полі, у завею?

- А ў мяне няма прэтэнзій да гэтай стыхійнай з'явы. Самыя светлыя ўспаміны засталіся ад той ночы! Я пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі, рагаталі з дальнабойнікамі ля вогнішчаў. Было шмат пацешных выпадкаў - уявіце: ноч, дарога, занесеныя снегам машыны. І ў акно стукаецца доктар Быкаў з «Інтэрнаў» з пытаннем «Ці Вы жывыя»? Засцярогі мае былі не марныя, бо людзі выключалі рухавікі і бераглі бензін. І правільна рабілі, бо пад Мар'інай Горкай нам прыйшлося стаяць аж да 12 дня!

Я ўвогуле дзіўлюся беларусам. Ведаеце, чым я падобны на беларусаў? Мяне, як і вас, вельмі цяжка вывесці з раўнавагі. Я ў жыцці не такі, як мой доктар Быкаў - не істэрычны. Злавацца я магу, але гэта такая беларуская лютасць. Ну, калі цябе даводзяць - а ты сядзіш і думаеш - а можа, так яно і трэба? А потым раптам шчоўк, белая ўспышка перад вачыма - і не дай бог патрапіць пад руку. Але такое бывае вельмі рэдка - звычайна я сябе стрымліваю. І гэта трэба, каб я за кагосьці злаваўся, а не за сябе.

- У вас беларускіх каранёў няма?

- Не ведаю, гэта трэба пашукаць. Але ментальнасць беларусаў лічу для сябе вельмі блізкай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках