3 траўня 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новасібірскай вобласці ўчастковы злавіў дамавіка

35
У Новасібірскай вобласці ўчастковы злавіў дамавіка

Участковы з Маслянінскага раёна Новасібірскай вобласці злавіў дамавіка, які даймаў пенсіянера.

Пра гэта паліцыянт распавёў мясцоваму інтэрнэт-выданню Sib.fm.

Са слоў участковага Івана Шміта, блізу двух месяцаў таму да яго звярнуўся паджылы мужчына, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які папрасіў разабрацца з «дамавіком», які замінае яму спаць уначы. Супрацоўнік паліцыі наважыў дапамагчы пенсіянеру і, прыехаўшы з калегамі да яго дадому, «разыграў невялікую сцэнку», піша Lenta.ru.

«Я ўзяў слоік, паставіў яго каля дзіркі, праз якую выходзіць котка, і папрасіў, каб ён ноч прастаяў на гэтым месцы», - распавёў Шміт. На наступны дзень пенсіянер паведаміў, што гэтым разам ніхто яго не турбаваў. Участковы запэўніў ветэрана, што дамавік трапіўся ў слоік, і павёз яго з сабой.

17 кастрычніка ГУ МУС Новасібірскай вобласці паведаміла, што капітан паліцыі Іван Шміт атрымаў перамогу на рэгіянальным этапе конкурсу «Народны ўчастковы». Яго падтрымалі больш за 52 тысячы ўдзельнікаў галасавання на сайце тэрытарыяльнага органа МУС. У лістападзе капітан будзе прадстаўляць Новасібірскую вобласць на ўсерасійскім этапе конкурсу.

Іван Шміт восем гадоў працуе ўчастковым. Ён узнагароджаны 20 медалямі і нагруднымі знакамі, мае падзяку міністра ўнутраных спраў Расеі. Як паведамляецца на сайце абласной управы МУС, капітан «гатовы прыйсці на дапамогу да сваіх аднавяскоўцам у кожнай жыццёвай сітуацыі».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках