3 траўня 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разумнае» кола для ровара павялічыла хуткасць да 50 км/гадзіну (Відэа)

16

Кола FlyKly сумяшчальнае з iOS і Android і дазваляе дыстанцыйна кантраляваць ровар.

Апошнія пару гадоў для веласіпедыстаў ствараецца ўсё больш новых прылад і прыкладанняў, якія дазваляюць зрабіць прагулкі на двухколавым сябры яшчэ больш прыемнымі. У ліку апошніх навінак - «разумнае» задняе кола FlyKly, якое можна ўстанавіць самастойна на ўсялякі ровар, замяніўшы ім «роднае».

Кола, створанае групай сяброў з Нью-Ёрка, дапамагае павялічыць хуткасць руху з мінімальнымі намаганнямі ездака, а таксама дазваляе дыстанцыйна абараняць і кантраляваць ровар праз смартфон і GPS.

Паскарэнне адбываецца за кошт таго, што ў кола убудаваны невялікі электрарухавік з літыевай батарэяй, якая падсілкоўваецца. Дзякуючы гэтаму матору хуткасць развіваецца да 50 кіламетраў у гадзіну без прыкладання намаганняў велачэмпіёна, піша NEWSru.com.

Дадатак FlyKly App будзе сумяшчальны з iOS, Android і «разумным» гадзіннікам Pebble Watch. Колаў пакуль няма ў продажы – распрацоўнікі цяпер збіраюць сродкі на развіццё праекта праз краўдфаўндынг.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках