26 красавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неўязныя ў ЕЗ алігархі ўзначалілі топ-200 беларускіх бізнесменаў

29
Неўязныя ў ЕЗ алігархі ўзначалілі топ-200 беларускіх бізнесменаў

Апублікаваны поўны спіс самых уплывовых бізнесменаў Беларусі.

Ён прадстаўлены на сайце выдання «Ежедневник».

Пераважная большасць прадпрымальнікаў, якія ўвайшлі ў рэнкінг, пражываюць у беларускай сталіцы ці яе ваколіцах. Каля 20 чалавек прадстаўляюць абласныя, больш за 10 - раённыя цэнтры Беларусі. Прыкладна ў тузіна рэзідэнцыі знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Выданне адзначае глабалізацыю беларускага бізнесу. Інтарэсы беларускіх бізнесменаў распаўсюджваюцца не толькі на Расею, СНД, краіны Еўразвяза і ЗША. Беларускі бізнес нарошчвае прысутнасць на ўсіх кантынентах. У Азіі працуюць даччыныя кампаніі Арбузава, Касцевіча, Шырыпава, Антонаўскай, у Кітаі шыюць Суманееў, Шычко і многія іншыя. У Аўстраліі з 2012 года прысутнічае кампанія Wargaming Віктара Кіслага. У Паўднёвай Амерыцы знаходзяцца офісы фірмаў Шаўцова, Войніча, Хасаншына, да Афрыкі дабраліся Дзічкоўскі і Зісер.

«2013 год асаблівы для беларускага бізнэсу. У траўні 2013 года споўнілася 25 гадоў з пачатку кааператарскага руху ў былым СССР, які стаў стартавай пляцоўкай для многіх існуючых цяпер бізнесаў», - пішуць аўтары рэйтынгу.

У першай дзесятцы спісу знаходзяцца неўязныя ў Еўрапейскі Звяз алігархі Юрый Чыж і Анатоль Цернаўскі, на 12 месцы - Уладзімір Пефціеў, які ўзначальваў рэйтынг мінулага года.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках