28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў асцярожна каментуе справу Баўмгертнера

9
Сурыкаў асцярожна каментуе справу Баўмгертнера

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў разлічвае, што генпракуратуры дзвюх краін разбяруцца ў справе гендырэктара ААТ «Уралкалій».

«Справа ідзе ў зададзеным рэжыме, даручана генеральным пракуратурам разбірацца», - сказаў Сурыкаў журналістам у сераду ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Расейскі амбасадар выказаў надзею, што прадстаўнікі двух ведамстваў «знойдуць рашэнне». «Генеральныя пракуратуры кантактуюць у працоўным рэжыме. Думаю, яны разбяруцца», - адзначыў Сурыкаў.

Ён растлумачыў, што амбасада РФ па справе Баўмгертнера «займаецца звычайнай дыпламатычнай працай». «Да матэрыялаў следства мы доступу не маем», - сказаў Сурыкаў.

Ён таксама заявіў, што Расеі і Беларусі яшчэ трэба будзе ўзгадніць аб'ёмы паставак нафты на IV квартал.

«Транснефть» заяўляе аб сваіх справах, колькі яна можа паставіць па трубе. Але заява «Транснефти» - гэта не скарачэнне паставак у цэлым», - сказаў Сурыкаў.

Паводле яго слоў, «пакуль вызначаныя пастаўкі па трубе, у цэлым баланс на IV квартал будзе вымалёўвацца пасля ўзгаднення аб'ёмаў нафты з улікам чыгуначнага транспарту». «Урадам трэба будзе яшчэ пагаварыць пра гэта», - сказаў амбасадар РФ у Беларусі.

Нагадаем, адразу пасля арышту кіраўніка «Уралкалію» ў Менску Аляксандра Сурыкава папярэдзілі аб недапушчальнасці выдумак з нагоды затрымання Уладзіслава Баўмгертнера. Тады расейскага амбасадара выклікалі ў беларускае МЗС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках