28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест уключэння ацяплення менчукоў пакінулі без гарачай вады

38
Замест уключэння ацяплення менчукоў пакінулі без гарачай вады

Жыхарам дома на вуліцах Чырвонай і Якуба Коласа адключылі гарачую ваду.

Пра гэта яны паведамілі газеце «Наша Нiва». Аб'яву аб тым, што ў доме не будзе гарачай вады яны ўбачылі на дзвярах пад'ездаў.

«Замест таго, каб уключыць ацяпленне, нам адключылі гарачую ваду. Замест халоднай ідзе нейкая незразумелая іржа, - скардзіцца чытачка, якая жыве на вуліцы Чырвонай. - Мы звярнуліся ў ЖЭС, аднак там нас накіравалі ў цепласеткі, сказаўшы, што цяпер у нашым раёне «ўразаюць новы канал». Чаму яны робяць гэта ў кастрычніку, тым больш, што сёння ўначы тэмпература апусціцца ніжэй за нуль?»

У цепласетках журналістаў перанакіравалі ў ЖЭС. Там паведамілі, што гарачай вады не будзе і ў шэрагу дамоў на вуліцы Якуба Коласа. Начальнік раёна па цепласетках Аляксандр Слонімскі паведаміў, што адключэнне - планавае.

«Мы запускаем новую магістраль, таму вымушаныя адключыць гарачую ваду. Так, гэта планавае адключэнне», - сказаў ён.

Нягледзячы на тое, што адключэнне вады летам у раёне таксама праводзілася, працы над магістраллю не скончыліся.

«Мы летам працавалі на тэрыторыі завода Арджанікідзэ, сёння ўвечары ваду дамо», - запэўніў Слонімскі.

Жыхары дамоў, якія засталіся без вады, плануюць звяртацца са скаргай у адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках