29 красавiка 2024, панядзелак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятарам «Кубані» рэкамендуюць вучыць словы «Белавежскай пушчы»

8
Заўзятарам «Кубані» рэкамендуюць вучыць словы «Белавежскай пушчы»

Краснадарскі футбольны клуб сёння правядзе першы матч пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі.

Спаборнікам «Кубані» стане «Дынама» з Масквы, піша «Інтэрфакс».

«18 кастрычніка ў офісе Расейскай футбольнай прэм'ер-лігі Віктар Ганчарэнка быў афіцыйна ўнесены ў заявачны ліст футбольнага клуба «Кубань» у якасці галоўнага трэнера. Такім чынам, ужо ў бліжэйшым матчы - супраць маскоўскага «Дынама» - настаўнік жоўта-зялёных зможа кіраваць камандай з лаўкі запасных, - паведамляе прэс-служба краснадарскай каманды. - Разам з Ганчарэнкам у трэнерскі штаб галоўнай каманды Краснадарскага краю афіцыйна быў уключаны і яго памочнік - трэнер Вадзім Скрыпчанка, - дадалі ў клубе.

На сайце ФК «Кубань» у сувязі з дэбютам настаўніка з Беларусі абмяркоўваюць, як зрабіць дэбют Ганчарэнкі прыемным для новага галоўнага трэнера.

«Вучыце словы «Белавежскай пушчы» і «Беларусі» (песні ў выкананні беларускага ВІА «Песняры») - прыемна будзе трэнеру пры чарговай перамозе пачуць знаёмыя песні ў знак падзякі», - піша адзін з наведвальнікаў сайта «Кубані»

Фота: fckuban.ru

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках