29 красавiка 2024, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сёння змогуць убачыць зарапад

9
Беларусы сёння змогуць убачыць зарапад

Кожны год у канцы кастрычніка ў начным небе можна назіраць метэарытны дождж пад назвай Арыяніды.

Нябесная з'ява ўяўляе сабой падзенне яркіх фрагментаў. Іх хуткасць у сярэднім, згодна з НАСА, складае прыблізна 238 тысяч км/ч. Крыніцай фрагментаў, якія свецяцца, лічыцца найбольш вядомая камета Галея, піша «Маскоўскі камсамолец».

У гэтым годзе пік Арыяніды прыпадае на 20 і 21 кастрычніка. Але відовішча на гэты раз можа быць трохі сапсаванае праз поўную фазу Месяца 18-19 кастрычніка. Таму назіраць метэарытны дождж астраномы рэкамендуюць ноччу на адкрытай прасторы да пачатку піка, а таксама пасля яго.

Як і многія патокі метэораў, Арыяніды, атрымалі назву ў гонар пэўнага сузор'я, з якога яны як быццам бы вылятаюць, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра сузор'і Арыёна. Не гледзячы на тое, што сузор'е лепш за ўсё відаць у паўночным паўшар'і, метэарытны паток могуць назіраць як жыхары паўночнага, так і жыхары паўднёвага паўшар'я.

«Арыяніды будуць зіхацець у «рамцы», утворанай самымі яркімі зоркамі і планетамі на начным небе, у сувязі з чым гэткае цудоўнае відовішча будзе адбывацца на эфектным фоне», - адзначаецца на інтэрнэт-старонцы НАСА, якая прысвечана штогадоваму метэорнаму дажджу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках