18 траўня 2024, Субота, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ стварае супольную сістэму памежнага кантролю

3
ЕЗ стварае супольную сістэму памежнага кантролю

Еўразвяз зацвердзіў рэгламент стварэння Еўрапейскай сістэмы памежнага кантролю (EUROSUR).

Яе мэтай будзе ўзмацненне супольнага кантролю межаў Шэнгенскай прасторы. Адпаведную пастанову прыняла ў аўторак Рада міністраў унутраных спраў ЕЗ. ЕUROSUR створыць механізм абмену аператыўнай інфармацыяй і ўзаемадзеяння паміж памежнымі службамі краін-чальцоў, а таксама супольным памежным агенцтвам FRONTEX у мэтах скарачэння плыні нелегальных мігрантаў, паведамляецца ў камюніке аб прыняцці рэгламенту, піша «Інтэрфакс».

У ліку задач механізму будзе таксама барацьба супраць транспамежнай злачыннасці, гандлю людзьмі, наркатрафіку.

Сістэма EUROSUR стане адным з вызначальных інструментаў прадухілення трагедый у моры, падобных да тых, што адбыліся нядаўна блізу выспы Лампедуза (Італія), калі ў выніку катастрофы карабля патанулі сотні нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі даплысці да Еўропы.

Чакаецца таксама, што сістэма будзе спрыяць тэхнічнаму забеспячэнню памежных пошукава-выратавальных службаў, абмену інфармацыяй і супрацоўніцтва з суседнімі краінамі.

Рэгламент будзе ўжывацца ў дачыненні да марскіх, сухапутных і паветраных межаў ЕЗ. Правілы EUROSUR пачнуць дзейнічаць у дачыненні да краін на паўднёвых і ўсходніх межах ЕЗ з 2 снежня 2013 года, а да астатніх - з 1 снежня 2014 года.

Сістэма EUROSUR распрацоўвалася з 2008 года. У ёй не ўдзельнічаюць Данія, Ірландыя і Вялікабрытанія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках