14 траўня 2024, aўторак, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі аэрапорта «Менск» рыхтуюцца да звальненняў

51

Палова работнікаў на бальнічным, многія да зімы збіраюцца звальняцца.

Пра гэта распавялі журналістам супрацоўнікі Нацыянальнага аэрапорта «Менск» і памежнікі, якія там працуюць, піша «Завтра твоей страны».

«Дарма прыехалі так рана - змерзнеце», - кажуць пасажырам, просячы прабачэння, супрацоўнікі аэрапорта. Ацяплення ў будынку няма. І цеплыні не будзе да вясны.

«У нас палова работнікаў на бальнічным. З жахам думаем - што будзе зімою, калі прыйдуць маразы. Турысты, якія вяртаюцца з курортных краін, замярзаюць імгненна. Але мы зрабіць нічога не можам», - разводзіць рукамі адзін з памежнікаў.

У зале асабістага дагляду, праўда, стаяць абагравальнікі, але супрацоўнікі аэрапорта ўсё роўна апранутыя ў цёплыя зімовыя курткі.

Рэканструкцыя аэрапорта - адна з самых маштабных інвестыцыйных прапаноў сталіцы. Агульная плошча будынка - каля 75 тысяч квадратных метраў. З іх амаль палова павінна быць рэканструявана. У асноўным, гэта памяшканні, прызначаныя для абслугоўвання пасажыраў і багажу: змены чакаюць зону прылёту (1-2 паверхі) і зону вылету (3-4 паверхі).

Прадугледжаныя ўцяпленне, цеплавая рэабілітацыя і агульны рамонт усяго будынка. Акрамя таго, плануецца мадэрнізацыя інжынерных сетак - ад замены каналізацыйных сістэм да забеспячэння працы інтэрнэту. Запраектаваныя таксама сучасныя інтэр'еры зон, прызначаных для знаходжання пасажыраў.

У справаздачы кіраўніцтва аэрапорта паведамляецца, што ў 2012 годзе была праведзеная мадэрнізацыя сістэм цеплазабеспячэння, кантролю доступу і відэаназірання, а таксама комплекснае добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы.

Але калі пад'язджаеш да аэрапорту, здаецца, што рамонт толькі пачынаецца.

Будаўнічыя работы вядуцца нават позна ўвечары.

Так выглядае часовы ўваход у будынак аэравакзала:

Рамонт стварыў нязручнасці і для аўтамабілістаў.

У аэрапорце дзве платныя аўтамабільныя стаянкі на 150 і 1180 машына-месцаў. Аднак летам яны не спраўляліся з вялікім патокам машын. Паркавацца даводзілася практычна «ў полі» і ісці да тэрмінала з чамаданамі пешшу.

Супрацоўнікі ДАІ памяркоўна ставяцца да таго, што аўтамабілісты паркуюцца з парушэннямі - эвакуююць толькі тыя аўто, якія перашкаджаюць праезду.

Аднак у бліжэйшыя дні бясплатная стаянка будзе дазволеная толькі на працягу 30 хвілін. З 22 па 26 кастрычніка аэрапорт прымае і абслугоўвае дэлегацыі, якія прыбываюць у Менск на саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. На гэты час турыстам прапаноўваюць альбо прыязджаць загадзя, альбо скарыстацца грамадскім транспартам.

Зараз Менск з нацыянальным аэрапортам звязвае аўтобус. Інтэрвал складае каля 45 хвілін. Першы аўтобус адпраўляецца ў 4.15 раніцы, апошні - 2.20 ночы. Кошт праезду - 24 тысячы рублёў. Час у шляху – адна гадзіна.

Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак нядаўна адзначаў, што стварэнне асобнай прамой пасажырскай лініі па чыгунцы паміж сталіцай і аэрапортам немэтазгоднае, «зыходзячы з параўнальна невялікіх аб'ёмаў пасажырапатоку». Выкарыстанне існуючай чыгуначнай інфраструктуры з будаўніцтвам адгалінавання на аэрапорт значна патанніць праект, час на перавозку пасажыраў павялічыцца ўсяго на 10-15 хвілін.

Яшчэ адна праблема для аэрапорта «Менск-2» адсутнасць гасцініцы. Ёсць «Пакой маці і дзіцяці» і «Гасцінічныя нумары». Адміністратар тлумачыць, што ў першую чаргу засяляюць бацькоў з дзецьмі, а потым ужо ўсіх астатніх. «Пакой маці і дзіцяці» - гэта двухмесны нумар з кандыцыянерам на 4 паверсе сектара 1-2. Кухня, душавая і туалет. Кошт пражывання (за адно месца) - 54 тысячы рублёў.

У пакоях часовага пражывання - гасцінічных нумарах душавы і туалетны пакоі таксама агульныя. Аднамесны нумар каштуе 350 тысяч рублёў, двухмесны - 250 тысяч рублёў, чатырохмесны - 200 тысяч рублёў.

Аэрапорт, як і вакзал, - брама горада. Вось чаму не варта здзіўляцца, што турысты, якія дабіраюцца да Менска на самалёце, часта параўноўваюць беларускую сталіцу з Савецкім Саюзам - аэрапорт маральна састарэў. Яго пабудавалі ў 1983 годзе. І на той момант аэрапорт выглядаў даволі сучасна.

Вопыту, праўда, у беларускіх спецыялістаў не было. Групу архітэктараў вырашылі адправіць у камандзіроўку па аэрапортах свету. Але павучыцца атрымалася толькі ў маштабах Савецкага Саюза, дзе пераважалі тыпавыя аэравакзалы без выгод. Замежныя камандзіроўкі дасталіся чыноўнікам. А падчас перабудовы перасталі рэгулярна паступаць грошы.

За гэты інвестыцыйны праект першапачаткова браліся кітайцы. Пад рэалізацыю праекта быў створаны ўказ прэзідэнта, які гарантаваў падатковыя льготы інвестарам. Генеральным падрадчыкам па праекце з'яўлялася Усекітайская імпартна-экспартная кампанія дакладнага машынабудавання.

З беларускага боку была створаная «Дырэкцыя па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Менск». Праект абяцалі рэалізаваць да 2014 года: правесці рэканструкцыю аэравакзальнага будынка са стварэннем сучаснага міжнароднага пасажырскага транзітнага тэрмінала, абсталяваннем аэрапорта сістэмамі бяспекі і апавяшчэння і будаўніцтвам другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з магчымасцю прыёму самалётаў А-380.

У дамове генпадраду, якую падпісваў кітайскі бок, кошт рэканструкцыі быў ацэнены ў 600 мільёнаў даляраў ЗША. Аднак затым кітайская кампанія паведаміла, што ацэньвае інвестыцыйны праект больш чым у 1 мільярд даляраў. Афіцыйны Менск адмовіўся ад гэтай фінансавай лініі.

Нягледзячы на праблемы з інвестарам, у красавіку 2013 віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін заявіў, што рэканструкцыя нацыянальнага аэрапорта ўжо пачалася і будзе завершаная ў бягучым годзе.

Паўгода таму генпадрадчыкам па рэалізацыі інвестпраекта было выбрана ААТ «Гроднапрамбуд». Згодна з указам прэзідэнта, прадпрыемства за год (з кітайцамі дамову заключалі на тры гады) павінна ажыццявіць рэканструкцыю дзеючага аэравакзальнага комплексу і стварыць сучасны транзітны тэрмінал.

Праўда, на пашпарце аб'екта будаўнікі не сталі ўдакладняць тэрмін заканчэння праекта.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках