18 траўня 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: ЕЗ б'ецца аб сцяну «ненахіляльнай» пазіцыі Менска

6
Раман Якаўлеўскі: ЕЗ б'ецца аб сцяну «ненахіляльнай» пазіцыі Менска

Спробы Захаду ўцягнуць рэжым Лукашэнкі ў еўрапейскі інтэграцыйны працэс дарэмныя.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы візіт у Менск прадстаўнікоў ЕЗ.

«Як вядома, краіны Усходняга партнёрства перад віленскім самітам збіраюцца наведаць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Швецыі і Польшчы. Але ў паведамленнях яшчэ паказваліся і іх прадстаўнікі. Што тычыцца Менска, то яго адносіны з Еўразвязам яшчэ не саспелі да такой ступені, каб сюды прыязджалі міністры. А прыезд чыноўнікаў высокага рангу сведчыць пра тое, што менавіта на такім узроўні сёння ажыццяўляюцца працоўныя кантакты - на ўзроўні намеснікаў міністраў і кіраўнікоў дэпартаментаў. Да больш высокага Менск, у адрозненне ад іншых удзельнікаў Усходняга партнёрства, яшчэ не паспеў, і казаць пра нейкую нармалізацыю адносінаў не даводзіцца», - лічыць аглядальнік.

Раман Якаўлеўскі перакананы, што Менск пажынае плады таго, што адбылося 19 снежня 2010 года і што прывяло да рэзкага пагаршэння адносінаў з ЕЗ.

«Гэтыя наступствы да гэтага часу не пераадоленыя. Пад імі, як правіла, маецца на ўвазе наяўнасць палітвязняў. Але працоўныя кантакты неабходныя. Вось яны і ажыццяўляюцца на такім узроўні, і рабіць з гэтага нейкую выбітную падзею я б не стаў. Гэта неабходныя працоўныя кантакты паміж ЕЗ у асобе Польшчы і Швецыі і афіцыйным Менскам. Я б яшчэ сказаў, што як на віленскім саміце, так і да яго ўсе мерапрыемствы, звязаныя з уцягваннем беларускага рэжыму ў еўрапейскі інтэграцыйны працэс выглядае наступным чынам - ЕЗ б'ецца ілбом аб сценку нязменнай, «ненахіляльнай» пазыцыі афіцыйнага Менска», - упэўнены палітычны аглядальнік.

Нагадаем, прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў Польшчы і Швецыі 24 кастрычніка прыбудуць у Менск з двухдзённым візітам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках