5 траўня 2024, Нядзеля, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па справе Баўмгертнера праводзіцца «вялікі аб'ём экспертыз»

10
Па справе Баўмгертнера праводзіцца «вялікі аб'ём экспертыз»

Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Беларусі прыцягнуў розных спецыялістаў і праводзіць вялікі аб'ём экспертыз па справе Уладзіслава Баўмгертнера.

Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер у Менску старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Андрэй Швед.

«Па гэтай справе праводзіцца досыць вялікі аб'ём экспертыз з прыцягненнем розных спецыялістаў», - сказаў Швед, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

У сваю чаргу старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў адмовіўся каментаваць журналістам ход расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалію», спаслаўшыся на таямніцу следства.

Нагадаем, Уладзіслаў Баумгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

26 верасня, напярэдадні візіту Пуціна ў Беларусь, гендырэктар «Уралкалію» змешчаны пад хатні арышт.

12 кастрычніка Следчы камітэт Расеі (СКР) атрымаў з Беларусі матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера і прыняў іх у сваю вытворчасць.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках