3 траўня 2024, Пятніца, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбола Паліенку прысудзілі да 6 сутак арышту

4
Нацбола Паліенку прысудзілі да 6 сутак арышту

Актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху абвінавацілі ў «дробным хуліганстве».

Затрыманы ўчора нацыянал-бальшавік Зміцер Паліенка, сёння, судом Заводскага раёна Менска, быў асуджаны да 6 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства», паведамілі сайту charter97.org.

Таксама стала вядома, што ў Менску затрыманы актывіст моладзевай арганізацыі «Zмена» Ягор Віняцкі.

Нагадаем, у Менску сёння праходзяць прэвентыўныя затрыманні актывістаў апазіцыі. Былі затрыманыя актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Молчан, лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш, каля кватэр многіх іншых актывістаў дзяжурыць міліцыя.

24-25 кастрычніка ў Менску праходзіць Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет і пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках