17 траўня 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў прапанаваў распусціць ЕўрАзЭС

26
Назарбаеў прапанаваў распусціць ЕўрАзЭС

Прэзідэнт Казахстана хоча распусціць Еўразійскую эканамічную супольнасць.

Пра гэта ён заявіў сёння ў Менску на саміце краін-удзельніц Мытнага Саюза, паведамляе РІА Новости.

Як растлумачыў Нурсултан Назарбаеў, «гэта арганізацыя нам не патрэбная». На яго думку, ЕўрАзЭС мае шмат агульнага з Еўразійскім эканамічным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстана, які плануецца стварыць да 2015 года. ЕЭК жа павінен стаць «больш прасунутай формай» супрацоўніцтва гэтых трох дзяржаў.

Назарбаеў таксама лічыць, што трэба пашырыць Мытны Саюз, удзельнікамі якога зараз з'яўляюцца Расея, Беларусь і Казахстан. Па словах казахстанскага лідара, цікавасць да ўступлення ў МС праяўлялі Турцыя і Сірыя, перадае «Інтэрфакс». Назарбаеў дадаў, што ў якасці назіральнікаў у МС можна было б далучыць Кыргызстан і Таджыкістан, піша Lenta.ru.

У сваю чаргу, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, выступаючы на саміце, заявіў пра тое, што Індыя хацела б падпісаць дамову аб зоне свабоднага гандлю з дзяржавамі МС. Пра жаданне ўступіць у МС раней таксама заяўлялі Арменія і Кыргызстан.

У ЕўрАзЭС уваходзяць Расея, Казахстан, Беларусь, Кыргызстан і Таджыкістан, а Арменія, Малдова і Украіна маюць статус назіральнікаў. Супольнасць была сфармаваная ў 2001 годзе для ўмацавання эканамічных сувязяў краін-удзельніц.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках