18 траўня 2024, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны

37
Віталь Клічко будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны

Падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады лідар партыі УДАР Віталь Клічко заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты.

«Тое, што адбываецца на сённяшні дзень у парламенце з тэкстамі законаў, да якіх маюць прамое стаўленне праўладныя дэпутаты, я хачу заявіць, што гэтым мяне не запалохаць і не спыніць. Каб спыніць разнастайныя здагадкі і спробы расправіцца са мной, як з магчымым кандыдатам, я хачу заявіць: я балатуюся ў прэзідэнты», - сказаў Клічко.

Ён таксама дадаў, што мае права на пражыванне ў Германіі, але гэта, паводле яго слоў, не з'яўляецца парушэннем украінскага заканадаўства, і ён з'яўляецца грамадзянінам Украіны з моманту абвяшчэння незалежнасці, піша korrespondent.net.

Раней паплечнікі Клічко выказалі меркаванне, што прыняцце закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс, што датычыцца ўліку і рэгістрацыі падаткаплацельшчыкаў, з'яўляецца правакацыяй супраць Клічко.

«Папраўка №76 (народнага дэпутата Ігара Брычэнкі, фракцыя Батьківщина), накіраваная супраць Віталя Клічко. Гэта абсалютна зразумела, каб былі падставы для нейкіх адмоваў у рэгістрацыі», - заявіў народны дэпутат ад фракцыі УДАР Віктар Чумак.

У прынятым законе была падтрыманая папраўка, згодна з якой «у выпадку, калі асоба мае права пастаяннага пражывання на тэрыторыi замежнай дзяржавы, яна (асоба) лічыцца такой, якая не пражывае ва Украіне».

Эксперты і юрысты адзначаюць рызыкі балатавання Клічко ў прэзідэнты, паколькі адно з патрабаванняў да кандыдата ў прэзідэнты па Канстытуцыі - пражыванне ва Украіне на працягу дзесяці апошніх перад днём выбараў гадоў.

Як вядома, Клічко многія гады пражывае як ва Украіне, так і ў Германіі, дзе, па дадзеных СМІ, мае від на жыхарства. Юрысты паняцце «пражыванне ва Украіне» разглядаюць, абапіраючыся на пастанову ўрада Аб падаходным падатку грамадзян і закон Аб грамадзянстве Украіны.

Фота: AP

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках