18 траўня 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА завёў супраць ЦСКА справу аб расізме

7
УЕФА завёў супраць ЦСКА справу аб расізме

УЕФА пачаў дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні да маскоўскага футбольнага клуба ЦСКА.

Прычынай расследавання сталі «расісцкія паводзіны фанатаў» падчас матчу Лігі чэмпіёнаў з ангельскім «Манчэстэр Сіці», які адбыўся 23 кастрычніка. Пра гэта паведамляе Lenta.ru.

Слуханні справы пройдуць 30 кастрычніка. Якія санкцыі пагражаюць расейскаму клубу, не ўдакладняецца.

24 кастрычніка ЦСКА ў заяве на сваім афіцыйным сайце назваў абвінавачванні заўзятараў у расізме беспадстаўнымі. Армейцы адзначылі, што яны «здзіўленыя і расчараваныя» выказваннямі гульца «Манчэстэр Сіці» Яя Турэ, які заявіў, што на ягоны адрас былі дапушчаныя абразы.

Турэ пасля матчу сказаў, што фанаты ЦСКА абражалі яго, выгукваючы «малпавыя» воклічы. 24 кастрычніка з асуджэннем інцыдэнту выступіла арганізацыя Kick It Out, якая змагаецца з ксэнафобіяй у футболе.

Матч ЦСКА - «Манчэстэр Сіці » адбыўся ўвечары 23 кастрычніка. У гэтай сустрэчы з лікам 2:1 перамагла ангельская каманда.

Фота: Максім Шэмет/Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках