4 траўня 2024, Субота, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - лідар па росце коштаў у Еўропе і СНД

21
Беларусь - лідар па росце коштаў у Еўропе і СНД

Рост коштаў у Беларусі ў верасні апярэджваў усе краіны Еўропы і былога СССР.

Пра гэта сведчыць аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі і дадзеныя Расстата.

За дзевяць месяцаў кошты ў Беларусі павялічыліся на 10%. Далей ідуць: Расея - 4,7%; Казахстан - 3,3%; Арменія - 3,2%; Таджыкістан, Эстонія - па 2,8%; Малдова - 2,3%; Кыргызстан - 1,6%; Літва - 0,8% і Азербайджан - 0,3%, піша БелаПАН.

Кошты знізіліся ў Латвіі (0,4%), Украіне (0,6%), Грузіі (1%) і Туркменістане (1,7% - за першае паўгоддзе). Няма дадзеных па Узбекістане. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы кошты ў студзені-верасні павысіліся на 2,4%.

У верасні з паказчыкам росту коштаў 1,7% Беларусь таксама заняла першае месца. Далей ідуць: Малдова (1,1%), Літва (0,7%), Кыргызстан (0,5%), Латвія, Таджыкістан (па 0,3%), Казахстан, Расея (па 0,2%) і Азербайджан (0,1%). Кошты не змяніліся ва Украіне, знізіліся ў Грузіі (0,1%), Арменіі (0,2%) і Эстоніі (0,3%).

За перыяд з пачатку 2013 года ў Беларусі выраслі больш, чым ва ўсіх еўрапейскіх краінах, а таксама шматлікіх развітых дзяржаў свету.

Беларусь таксама застаецца лідарам сярод еўрапейскіх краін па росце коштаў з пачатку 2013 года. Пра гэта гаворыцца ў даведцы «Аб індэксы спажывецкіх коштаў у Расеі і замежных краінах у верасні 2013 года», апублікаванай 23 кастрычніка Расстатам.

У суседніх з Беларуссю краінах дынаміка коштаў з пачатку 2013 года змянялася такім чынам: у Літве рост цэннікаў склаў 0,9 адсотка, у Польшчы - 0,6 адсотка, у Расеі - 4,7 адсотка, у Латвіі - кошты зменшыліся 0,2 адсотка, а ва Украіне скарачэнне коштаў склала 0,6 адсотка.

Нагадаем, па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь была першай па росце коштаў сярод краін - рэспублік былога СССР (108,7 і 21,8%).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках