4 траўня 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская жонка Освальда прадала заручальны пярсцёнак з Менска

6
Беларуская жонка Освальда прадала заручальны пярсцёнак з Менска

Заручальны пярсцёнак, які належаў Лі Харві Освальду, быў прададзены на аўкцыёне ў Бостане за 118 тысяч даляраў.

Пярсцёнак выставіла на аўкцыён 72-гадовая ўдава Освальда Марына Освальд Портэр, народжаная ў СССР, да замужжа яна насіла прозвішча Прусакова. Паводле яе слоў, яна нядаўна знайшла гэты пярсцёнак у архівах, якія належалі яе былому адвакату, перадае «Радио Свобода».

У суправаджальным лісце аўкцыённаму дому RR Auction, Марына Освальд Портэр напісала, што хоча пазбавіцца ад пярсцёнка таму, што хоча назаўсёды расстацца з усімі рэчамі, якія звязваюць яе з 22 лістапада 1963 года - днём, калі ў тэхаскім горадзе Даласе быў застрэлены прэзідэнт Кэнэдзі.

Лі Харві Освальд з'яўляецца адзіным афіцыйным падазраваным. Ён сам быў застрэлены тэхаскім жыхаром Джэкам Рубі праз два дні пасля гібелі прэзідэнта.

Лі Харві Освальд пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай у Менску ў 1961 годзе, дзе і быў набыты заручальны пярсцёнак. Былы служачы амерыканскай марской пяхоты, Освальд прыехаў у СССР у 1959 годзе і спрабаваў атрымаць там палітычны прытулак, аднак у 1962 годзе, пасля таго, як у яго і яго жонкі нарадзілася дачка, ён з сям'ёй пакінуў СССР і вярнуўся ў Злучаныя Штаты.

Аўкцыён ў Бостане звязаны з пяцідзесятай гадавінай забойства Кэнэдзі. На ім выстаўленыя сотні прадметаў, звязаных з гэтай трагедыяй, у тым ліку і белы лімузін «Лінкальн», у якім ехалі прэзідэнт і першая лэдзі Жаклін Кенэдзі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках