4 траўня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны згоншчык, які збіў дзіцяці, застаўся беспакараным

55

Кіроўцу, які збіў на скрадзеным аўто шасцігадовага хлопчыка, не будуць судзіць.

Пра гэта сайту charter97.org напісаў чытач Валерый Рабцаў.

«Прашу аказаць садзейнічанне ў пакаранні вінаватага, бо беспакаранасць прыводзіць да бязмежжа. Трагедыя адбылася ў Менску. Кіроўца, які кіраваў джыпам «Гранд Чэрокі», Ялцэвіч А.Ю., рухаючыся з хуткасцю 60 км/г па двары, здзейсніў наезд на майго сына Змітра. Па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса «Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання». Пазней высветлілася, што кіроўца здзейсніў згон і спрабаваў схавацца з месца злачынства. Ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні, кваліфікаваныя экспертам як цяжкія. Па факце ДТЗ упраўленнем Следчага камітэта па Менску была ўзбуджаная крымінальная справа. Расследаваннем справы займаўся следчы Отрак В.В.», - піша чытач.

Водителя, сбившего на угнанном авто шестилетнего мальчика, не будут судить.

Мужчына дадаў, што нягледзячы на відавочнае злачынства, крымінальны пераслед у дачыненні да кіроўцы спынілі «за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».

«Злачынца застаўся беспакараным, а ў майго 6-гадовага дзіцяці гематома левай лобна-цяменна-скроневай вобласці, удар галаўнога мозгу цяжкай ступені, множныя пераломы зводу чэрапа, другасна-адкрыты пералом абедзвюх касцей левай галёнкі са зрушэннем адломкаў. Праведзеная складаная аперацыя, але ў сувязі з паразай часткі мозгу, якая адказвае за логіку і мысленне, майму дзіцяці не ўдаецца скласці сказы. Я падаў скаргу ў пракуратуру. Яе перанакіравалі ў Следчы камітэт, адкуль мне прыйшоў адказ, які нічым не адрозніваецца ад папярэдняга. Аднак мне паведамілі, што я магу азнаёміцца з ужо закрытай крымінальнай справай. Я прыходжу да высновы, што ўся наша праваахоўная сістэма нацэленая ўзяць чалавека на змор, каб апусціліся рукі і не задаваліся лішнія пытанні», - лічыць Валерый Рабцаў.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках