4 траўня 2024, Субота, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Лагойскім тракце адкрыюць новы Bigzz

13

Шматфункцыянальны комплекс на Лагойскім тракце ў мікрараёне Зялёны Луг атрымаў назву «Норд Сіці» і адкрыецца ў бліжэйшыя месяцы.

14-павярховы будынак складаецца з офіснага і гандлёвага цэнтраў, цокальны паверх будзе займаць супермаркет Bigzz - нядаўна на фасадзе прымацаваная належным чынам яго шыльда, піша onliner.by.

Крама на Лагойскім тракце стане другім гандлёвым аб'ектам СТАА «Баніар», якому належыць гіпермаркет каля рынка «Экспабел». Адкрыць супермаркет збіраюцца ў лістападзе. У кампаніі распавялі, што плануюць арганізаваць у Менску паўнавартасную гандлёвую сетку, адкрыўшы яшчэ некалькі крам.

Гандлёвая плошча супермаркета Bigzz складзе 1000 квадратных метраў. Над ім на трох узроўнях размесцяцца розныя крамы. На першым паверсе адкрыюць салоны мабільных аператараў, турагенцтва, аптэку, краму ювелірных упрыгожванняў і г. д. Другі паверх зоймуць «Электрасіла» і Silverado, у гандлёвых павільёнах на трэцім паверсе будуць прадаваць вопратку, касметыку, біжутэрыю, посуд, пасцельныя прыналежнасці.

Паверхі з 4 па 14 - офісная частка будынка. У склад комплексу ўваходзяць таксама 4-узроўневы паркінг і наземная паркоўка па перыметры будынка.

Фота: Аркадзь Собалеў
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках