4 траўня 2024, Субота, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам Прагі паказалі гіганцкага Пуціна (Відэа)

4

Актывісты вывесілі вялізны плакат з выявай прэзідэнта Расеі ў вобразе савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна.

Плакат з'явіўся за некалькі гадзін да адкрыцця выбарчых участкаў.

Гэтую акцыю правёў рух дэкамунізацыі. Па словах актывістаў руху для Чэшскай Рэспублікі зноў паўстала пагроза трапіць «у рукі Расеі», піша «Корреспондент».

У 1955-1962 гадах у Празе, на Леценскай назіральнай пляцоўцы, быў усталяваны самы вялікі ў свеце гранітны манумент Сталіну, як сімвал камуністычнага рэжыму. Менавіта ў тым жа месцы і быў падняты плакат над сталіцай Чэхіі, каб нагадаць выбаршчыкам пра мінулае.

Фотa: Michal Šula, MAFRA

Нагадаем, у пачатку тыдня напярэдадні парламенцкіх выбараў актывісты правялі яшчэ адну акцыю. На рацэ Влтава на пантоне насупраць Пражскага Граду з'явілася скульптура ў выглядзе фрагмента рукі фіялетавага колеру з выцягнутым уверх сярэднім пальцам вышынёй каля дзесяці метраў.

Аўтар скульптуры - скандальна вядомы чэшскі скульптар Давід Чэрны. Ён прымаў актыўны ўдзел у нядаўняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі лідара правай партыі ТОР 09 Карэла Шварцэнберга. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў Шварцэнберг прайграў Мілашу Земану.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках