18 траўня 2024, Субота, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Лобаў стаў сустаршынём «Маладога фронту»

6
Палітвязень Лобаў стаў сустаршынём «Маладога фронту»

Кіраваць моладзевай арганізацыяй будуць чатыры сустаршыні.

Тры з іх былі выбраны сёння на восьмым з'ездзе арганізацыі, які прайшоў у Менску. На думку дэлегатаў з'езду, інстытут сустаршынства дазволіць ва ўмовах беларускай рэальнасці найбольш аптымальна кіраваць «Маладым фронтам».

Адзін з сустаршыняў, Эдуард Лобаў, які знаходзіцца ў зняволенні, быў абраны фактычна без абмеркаванняў, піша БелаПАН.

Нагадаем, палітвязень разам з лідарам «Маладога фронту» Дзмітрыем Дашкевічам быў затрыманы ў Менску напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Актывістаў абвінавацілі ў збіванні двух менчукоў. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. У сакавіку 2011 года Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў - да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дашкевіч выйшаў на волю ў канцы жніўня гэтага года.

Далейшыя дыскусіі на сённяшнім з'ездзе з нагоды абрання кіраўніцтва прывялі да таго, што давялося праводзіць тайнае галасаванне. У бюлетэні значыліся тры кандыдатуры: Зміцер Дашкевіч, Андрэй Цянюта і Вадзім Белы.

Паводле вынікаў тайнага галасавання, у якім удзельнічалі 49 чалавек, сустаршынямі «Маладога фронту» сталі тыя, хто набраў 50% галасоў плюс адзін голас. Дашкевіч набраў 28 галасоў, Цянюта - 26, Белы - 23. Апошняму, такім чынам, не ўдалося набраць неабходную колькасць галасоў.

У сувязі з тым, што адзін сустаршыня абраны не быў, дэлегаты прынялі пастанову правесці другую сесію з'езду. Мяркуецца, што яна адбудзецца да канца года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках