4 траўня 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя канфіскацыі тавару ў прадпрымальнікаў

142
Масавыя канфіскацыі тавару ў прадпрымальнікаў

Улады спрабуюць папоўніць бюджэт за кошт прадпрымальнікаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў лідар РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

«У апошнія дні на рынку «Ждановічы» праходзяць масавыя праверкі. Прычым, у першую чаргу яны праводзяцца ў дачыненні да ПУПаў. У некалькіх крамах і гандлёвых пунктах ужо канфіскавалі і вывезлі ўвесь тавар. Па нашай інфармацыі, кантралюючым органам дадзенае ўказанне аб правядзенні праверак, якія будуць тычыцца дзейнасці ПУПаў і наёмных работнікаў. Фармальна канфіскацыю тавараў праводзяць на законных падставах, аднак гэтыя законы і правілы былі распрацаваныя без нашага ўдзелу і без уліку прапаноў прадпрымальнікаў. Правяраючыя органы могуць прыцягнуць прадпрымальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці і канфіскаваць тавар на падставе неадарванага чэка альбо неадпаведнасці кантрольных знакаў на абутку», - сказаў ён.

Анатоль Шумчанка нагадаў, што з 1 лістапада на рынках краіны пачнецца таксама маніторынг выканання пастановы аб тэхрэгламентах МС, якая была прынятая 21 чэрвеня. Ён будзе праводзіцца Дзяржстандартам. На думку лідара прадпрымальнікаў, маніторынг пацягне за сабой адміністрацыйную адказнасць і накладанне спагнанняў на многіх работнікаў рынкаў.

«Для нас наступаюць «вясёлыя» дзянькі. Пакуль на рынках панікі яшчэ няма, але прадпрымальнікі вельмі заклапочаныя тым, што адбываецца. У прыватных размовах прадстаўнікі кантралюючых органаў прама кажуць: «хлопцы, рыхтуйцеся», - сказаў Анатоль Шумчанка.

Лідар прадпрымальнікаў звярнуў увагу, што правяраючыя органы на рынках актывізаваліся менавіта ў апошні час.

«Мабыць вельмі туга ў дзяржавы з грашыма. Па нашай інфармацыі, кантралюючым органам далі ўказанне ў чацвёртым квартале правесці масавыя праверкі менавіта для папаўнення бюджэту. Усё гэта падаецца пад соусам «барацьбы з парушэннямі», аднак на самой справе прычына ў іншым. Ні для каго не сакрэт, што ўсе штрафы, канфіскацыі і спагнанні закладваюцца ў бюджэт. Таму дадзеная каманда «фас» і пачаліся масавыя праверкі і канфіскацыі», - сказаў ён.

Анатоль Шумчанка адзначыў, што 4 лістапада адбудзецца чарговы форум прадпрымальнікаў, на якім будзе вырашана, што рабіць у сітуацыі, якая склалася.

Нагадаем, летам 2013 года прадпрымальнікі ўжо праводзілі папераджальную забастоўку супраць патрабаванняў тэхрэгламенту Мытнага Саюза, якія, па іх словах, немагчыма выканаць. Тады ўлады адклалі іх увядзенне да лістапада. Тэхнічны рэгламент «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» прадугледжвае дакументальнае пацверджанне якасці тавараў. У тым ліку тых, што ўвозяцца ў Беларусь з Расеі, хоць гэта адзіная мытная прастора. Каб атрымаць неабходныя дакументы, трэба або пацвердзіць расейскую сертыфікацыю якасці, або аддаць частку тавару на спецыяльную экспертызу.

Фота з архіву

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках