17 траўня 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Грузіі абвясціў аб перамозе Маргвелашвілі

8
ЦВК Грузіі абвясціў аб перамозе Маргвелашвілі

Інаўгурацыя новага прэзідэнта Грузіі адбудзецца 17 лістапада.

Скончыўся падлік галасоў выбарцаў на прэзідэнцкіх выбарах. Згодна з апрацоўкай 100% бюлетэняў, перамогу з 62,11% галасоў атрымаў кандыдат ад кіроўнай кааліцыі «Грузінская мара» Георгій Маргвелашвілі, піша РБК.

Ягоны найбліжэйшы апанэнт - кандыдат ад партыі Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» Давід Бакрадзэ - набраў 21,73% галасоў выбарцаў. Трэцяе месца заняла экс-спікер парламента Ніно Бурджанадзэ з 10,18%.

Астатнія кандыдаты не набралі і 3% галасоў. Усяго на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі 23 чалавекі.

Доктар філасофскіх навук Георгій Маргвелашвілі ў новым ўрадзе займаў пасаду міністра адукацыі. Многія ківаюць на ягоную несамастойнасць і залежнасць ад прэм'ера. Сярод сваіх прэзідэнцкіх прыярытэтаў Маргвелашвілі назваў абарону палітычных, эканамічных, культурных і сацыяльных правоў грамадзян. У замежнай палітыцы прадстаўнік «Грузінскай мары» выступае за інтэграцыю Грузіі ў NАТА і Еўрапейскі Звяз, з Расеяй пры гэтым ён збіраецца наладзіць добрасуседскія стасункі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках