17 траўня 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны магілёвец скраў бульдозер

8
П'яны магілёвец скраў бульдозер

Далёка ад месца злачынства яму з'ехаць не ўдалося.

Пра здарэнне паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Малады чалавек 1993 года нараджэння здзейсніў крадзеж бульдозера «Liebherr» з тэрыторыі будаўнічага аб'екта на праспекце Міру ў цэнтры горада. Злачынец знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Праехаць на бульдозеры яму ўдалося каля паўкіламетра. Пасля гэтага няўдачлівы згоншчык быў затрыманы.

Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка ў гадзіну ночы.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да затрыманага жыхара горада крымінальную справу па частцы 1 артыкула 214 КК («Крадзеж транспартнага сродку»).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках