29 красавiка 2024, панядзелак, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля берагоў Італіі загарэлася і затанула судна з 500 бежанцамі

10
Каля берагоў Італіі загарэлася і затанула судна з 500 бежанцамі

Каля берагоў італьянскага вострава Лампедуза ў Міжземным моры пацярпеў крушэнне карабель з 500 людзьмі, знойдзеныя целы 82 мігрантаў.

Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ са спасылкай на мэра вострава Джузі Нікаліні (Giusy Nicolini), піша vz.ru.

У той жа час берагавая гвардыя Лампедузы паведамляе, што знойдзеныя 73 целы і 151 чалавек выратаваны. Як паведамляе тэлеканал RaiNews24, на Лампедузу накіраваўся віцэ-прэм'ер Анджэліна Алфана.

Па першапачатковых дадзеных, судна затанула каля ўзбярэжжа вострава Канільі, які знаходзіцца недалёка ад Лампедузы. Усяго на караблі было каля 500 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці, удакладняе ІТАР-ТАСС.

Пакуль што ўдалося выратаваць каля 150 чалавек, многія яшчэ знаходзяцца ў вадзе - як жывыя, так і тыя, хто патанулі. Паведамлялася, што судна загарэлася з-за таго, што ўцекачы распалілі на палубе вогнішча для прыцягнення ўвагі. У апошнія месяцы тысячы бежанцаў спрабуюць дабрацца па вадзе да Італіі, пры гэтым многія судны церпяць крушэнні.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках