29 красавiка 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскага фатографа аштрафавалі за рэкламу на грашах

34
Менскага фатографа аштрафавалі за рэкламу на грашах

За рэкламу сваіх паслуг на банкнотах Нацыянальнага банка менчук Альберт Акімаў павінен будзе выплаціць штраф.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Вярхоўнага суда Беларусі.

Акімаў прызнаны вінаватым па частцы 1 арт.12.15 КоАП Беларусі. Яму прызначаны штраф у памеры 20 базавых велічынь (адна базавая Br130 тыс.).

Як паведамлялася, фатограф Альберт Акімаў размясціў рэкламу фотапаслуг на банкнотах афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі. Рэклама была размешчаная на купюрах рознага наміналу на агульную суму Br50 млн. Міністэрства гандлю палічыла рэкламу неэтычнай. Згодна з законам «Аб рэкламе», неэтычнай можа быць прызнаная рэклама, якая ганіць дзяржаўныя сімвалы, афіцыйную грашовую адзінку Рэспублікі Беларусь або іншай дзяржавы, міжнароднай арганізацыі, а таксама рэлігійныя сімвалы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках