Польшча адкрые мяжу для тых, хто едзе на «Дзяды»
1- 30.10.2013, 17:58
- 10,099
Усе, хто едзе 1 лістапада ў Беларусь і Украіну на магілы блізкіх, могуць вярнуцца ў Польшчу па «зялёным» калідоры.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Мытным камітэце Рэспублікі Польшча.
Так званыя зялёныя калідоры дзейнічаюць на памежных пераходах у Цярэспалі, Славацічах, Дарахуску, Храбенным і Медыцы. Гэта адмыслова пазначаныя палосы, прызначаныя для тых, хто не перавозіць тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, а іх падарожжа мае выключна турыстычны або дзелавы характар. «Зялёныя» калідоры вылучаныя для таго, каб дазволіць такім людзям хутчэй перасякаць мяжу.
Адначасова Памежны камітэт нагадвае, што ў выпадку спробаў перасячэння мяжы па «зялёным» калідоры асобамі, якія перавозяць кантрабандныя тавары, да іх будзе ўжытае максімальна дапушчальнае законам пакаранне.