6 траўня 2024, панядзелак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі менскага АМАПа рабавалі людзей

175
Супрацоўнікі менскага АМАПа рабавалі людзей

Чацвярых амапаўцаў чакае суд за рабаванне з прымяненнем гвалту.

Крымінальная справа ў дачыненні да цяпер ужо былых міліцыянтаў была ўзбуджаная па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) і Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУУБ) МУС, піша «Ежедневник».

Гаворка ідзе пра чатырох байцоў сталічнага АМАПа, двое з якіх служылі ў званні старэйшых сяржантаў, а яшчэ двое - сяржантаў. Усе яны лічыліся аднымі з лепшых супрацоўнікаў падраздзялення і не раз заахвочваліся кіраўніцтвам. Цяпер ім інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.206 Крымінальнага кодэкса Беларусі (рабаванне, злучанае з гвалтам, не небяспечным для жыцця або здароўя пацярпелага, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту, або здзейсненае паўторна або групай асоб).

Цікава, што праверка па падазрэнні ў тым, што АМАПаўцы чысцяць кішэні менчукоў, пачалася яшчэ ў траўні 2013 года. Аднак справа была ўзбуджаная толькі цяпер. Пры гэтым, пакуль ішла праверка, кіраўніцтва АМАПа звольніла сваіх «кішэннікаў» не за выяўленыя парушэнні, не за здзяйсненне ўчынкаў, што дыскрэдытуюць АУС, як гэта звычайна робіцца ў МУС, а па пагадненні бакоў.

Праўда, скарыстацца атрыманым часам удалося толькі аднаму падазраванаму, які на момант распачынання крымінальнай справы здолеў «зрабіць ногі » і зараз лічыцца ў вышуку. Усе астатнія цяпер затрыманыя і даюць паказанні.

Пакуль у справе фігуруе толькі два эпізоды з крадзяжом у двух менчукоў 3,8 і 1,5 мільёнаў рублёў. Аднак не выключана, што на самой справе пацярпелых можа быць нашмат больш. Зараз следчыя спрабуюць высветліць, як даўно амапаўцы займаліся рабаваннем менчукоў.

Фота з архіву

Напісаць каментар 175

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках