7 траўня 2024, aўторак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў чаканні дэвальвацыі

67
Беларусы ў чаканні дэвальвацыі

72% апытаных беларусаў лічаць пагрозу дэвальвацыі беларускага рубля рэальнай ці магчымай.

Амаль палова па-ранейшаму больш давяраюць даляру ЗША, чым беларускаму рублю (26,9%), таму больш за 62% сочаць за абменным курсам рубля да даляра. Такія вынікі нацыянальнага апытання, праведзенага ў верасні 2013 года Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). Было апытана 1.510 чалавек, памылка рэпрэзентатыўнасці не перавышае 3%, піша БелаПАН.

«Высілкі ўладаў, накіраваныя на ўмацаванне нацыянальнай валюты, шматлікія запэўніванні аб тым, што ніякай дэвальвацыі не будзе, заклікі «не слухаць «нягоднікаў свядомых» і не бегчы ў пункты абмену», не пераконваюць большасць насельніцтва», - канстатуюць сацыёлагі.

Яны адзначаюць, што рост коштаў у краіне, які пабіў рэкорд у Еўропе за першае паўгоддзе, не застаўся незаўважаным мільёнамі беларусаў. Так, ацэньваючы сітуацыю, якая склалася, толькі 27,3% сказалі «усё не так дрэнна і можна жыць», 51,3% - «жыць цяжка, але можна трываць», а 18% - «трываць наша бядотнае становішча ўжо немагчыма». Апісваючы сваё стаўленне да цяперашняга жыцця, больш за 61% сказалі, што «ніяк не могуць прыстасавацца да цяперашняга жыцця», што «даводзіцца «круціцца», хапацца за любую магчымасць зарабіць, толькі б забяспечыць сабе і блізкім цярпімае жыццё» (амаль 55% беларусаў часта ці хаця б часам даводзіцца працаваць звышурочна), альбо «прызвычаіліся з тым, што прыйшлося адмовіцца ад прывычнага ладу жыцця, абмяжоўваючы сябе ў вялікім і малым», і толькі 35,5% - «жыву, як і раней, для мяне ў апошнія гады нічога асаблівага не змянілася» або «мне ўдалося выкарыстоўваць новыя магчымасці, каб дамагчыся большага ў жыцці».

«Нягледзячы на тое, што колькасць беларусаў, якія лічаць, што эканоміка краіны знаходзіцца ў крызісе, некалькі паменшылася (калі ў чэрвені так думалі 59,8%, то сёння 57,4%, супрацьлеглага меркавання прытрымліваліся 29,5%, сёння 32,4%), а іх рэальныя даходы падраслі (сярэдні памер даходу, уключаючы зарплаты, пенсіі, дапамогі і іншыя прызаробкі, які прыходзіліся на аднаго члена сям'і, за квартал павялічыўся з 280 да 310 даляраў ЗША), узровень аптымізму, з якім яны глядзяць у будучыню, прыкметна знізіўся : калі ў чэрвені 23,7% рэспандэнтаў лічылі, што «сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады пагоршыцца», то сёння так лічаць 28,1% (колькасць аптымістаў застаецца на ўзроўні 17,5%)», - канстатуюць аўтары сацапытання.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках