6 траўня 2024, панядзелак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлеб даражэе на 10%

122
Хлеб даражэе на 10%

Такое рашэнне прынятае Міністэрствам эканомікі па прапанове Мінсельгасхарча.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Мінэканомікі ад 26.09.2013г. №70.

«Гэтай пастановай, па прапанове Мінсельгасхарча, прадугледжаная магчымасць павышэння ў кастрычніку 2013 года на 10% гранічных максімальных адпускных коштаў на хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14 адсоткаў», - адзначаюць у Мінэканомікі.

Гаворка ідзе пра рэгуляванне коштаў вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія выпякаюцца па простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і адносяцца да ніжняй коштавай групы. Гэтай пастановай на іх ўстанаўліваюцца кошты ад 3116 да 6002 рублёў за кілаграм.

Пастанова Мінэканомікі ад 26.09.2013г. №70 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Бягучае падаражэнне хлеба трэцяе ў 2013 годзе.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках