6 траўня 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэф Плат і Кевін Лаланд будуць выступаць за зборную Беларусі

19
Джэф Плат і Кевін Лаланд будуць выступаць за зборную Беларусі

Галкіпер Кевін Лаланд і форвард Джэф Плат, якія гуляюць у ХК «Дынама» - Менск, атрымалі дазвол ад Міжнароднай федэрацыі хакея выступаць за зборную Беларусі.

Адпаведнае пацвярджэнне ад ІІХФ было атрымана Асацыяцыяй «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» 2 кастрычніка 2013 года, паведамляе hockey.by.

Плат і Лаланд атрымалі беларускае грамадзянства яшчэ ў снежні 2011 года, аднак да цяперашняга моманту не маглі гуляць за нацыянальную зборную Беларусі. Па правілах Міжнароднай федэрацыі хакея, каб атрымаць права выступаць за іншую краіну, замежнік павінен не толькі атрымаць грамадзянства, але і бесперапынна адыграць за клуб з гэтай краіны не менш за два гады (Кевін Лаланд). А калі хакеіст ужо быў зайграны за зборную іншай дзяржавы, то яму трэба адыграць за клуб новай краіны 4 гады запар (Джэф Плат - уладальнік залатых медалёў юніёрскага (да 18 гадоў) чэмпіянату свету ў складзе зборнай Канады ў 2003г.). Паколькі Кевін Лаланд выступае за «Дынама» са жніўня 2011 года, а Джэф Плат (бесперапынна) са жніўня 2009, то іх каранцін скончыўся ў жніўні 2013-га.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках