6 траўня 2024, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карыстальнікі скардзяцца на датчыкі iPhone 5S

16
Карыстальнікі скардзяцца на датчыкі iPhone 5S

Компас, гіраскоп і акселерометр у iPhone 5S працуюць з памылкамі.

На недакладнасці працы скардзяцца тысячы карыстальнікаў, іх словы пацвярджаюць і эксперты, паведамляюць «Вести».

Журналісты з Gizmodo правялі маштабны тэст, параўнаўшы паказанні датчыкаў руху ў iPhone 5S, iPhone 5 і ад прафесійных вымяральных інструментаў. У выніку высветлілася, што дадзеныя компаса iPhone 5S значна адрозніваюцца ад дадзеных прафесійнага компаса. У многіх выпадках iPhone 5 дэманстраваў куды больш дакладныя вынікі вымярэнняў, чым больш новая мадэль.

Спецыялісты Gizmodo адзначаюць, што да падобнай праблемы, хутчэй за ўсё, схільныя мільёны новых смартфонаў. Скардзяцца не толькі эксперты, але і шараговыя карыстальнікі. На форумах можна сустрэць мноства паведамленняў ад людзей, незадаволеных тым, што гіраскоп лічыць гарызантальную паверхню нахільнай, а компас недакладна вызначае поўнач.

Такім чынам, хадзіць у лес, арыентуючыся па новым флагмане Apple, можа быць небяспечна. Таксама могуць узнікнуць праблемы з гульнямі і праграмамі, якія выкарыстоўваюць для кіравання нахілы прылады. Пакуль што Apple афіцыйна не прызнаў праблему. Карыстальнікам, якія звярнуліся па дапамогу, спецыялісты падтрымкі рэкамендуюць адкалібраваць прылады, аднак у большасці выпадкаў гэта рашэнне не дапамагае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках