6 траўня 2024, панядзелак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна зняла бар'ер для здзелкі з Chevron па здабычы сланцавага газу

20
Украіна зняла бар'ер для здзелкі з Chevron па здабычы сланцавага газу

Кіеў зрабіў апошні крок, неабходны для падпісання з амерыканскай Chevron пагаднення аб здабычы сланцавага газу.

За яго кошт Украіна спадзяецца знізіць залежнасць ад расейскага Газпрама.

У чацвер Львоўскі абласны савет на захадзе краіны 66 галасамі падтрымаў падрыхтаваны ўрадам праект дакумента аб распрацоўцы Алескага радовішча сумесна з Chevron, якая абяцае інвеставаць каля $10 мільярдаў, перадае АФН.

«Далей мы падаем у кабінет міністраў і - падпісанне», - растлумачыў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Эдуард Ставіцкі.

Украінскае заканадаўства патрабуе абавязковага ўзгаднення праектаў па здабычы сланцавага газу з мясцовымі саветамі. Алескае радовішча размешчана на тэрыторыі Івана-Франкоўскай і Львоўскай абласцей. Івана-Франкоўская вобласць ухваліла дакумент у верасні.

Выступаючы ў чацвер ў Львове, Ставіцкі сказаў, што Chevron накіруе каля $350 мільёнаў на работы па ацэнцы запасаў, а ў цэлым інвестыцыі ў асваенне Алескага радовішча і інфраструктуру могуць дасягнуць $10 мільярдаў.

Аналагічны праект здабычы сланцавага газу на ўсходзе Украіны быў лёгка прыняты мясцовымі заканадаўцамі яшчэ ў мінулым годзе: асвойваць Юзоўскае радовішча даручана Royal Dutch Shell.

Асваенне двух радовішчаў сланцавага газу дасць Украіне 11-16 мільярдаў кубаметраў паліва дадаткова да нафты, якой здабываецца сёння прыкладна 20 мільярдаў кубаметраў у год.

Украіна спажывае прыкладна 50 мільярдаў кубаметраў газу ў год.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках