6 траўня 2024, панядзелак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хтосьці спрабуе выдаліць з YouTube знятае ў 2010 відэа з Андрэем Дзмітрыевым

54

На кадрах, зробленых у ноч пасля Плошчы, палітык распавядае пра «добрую міліцыю», «п'яных апазіцыянераў» і разгон калоны Уладзіміра Някляева.

Карыстальнікі YouTube, якія выклалі гэта відэа на сваіх каналах, атрымалі папярэджанні ад службы падтрымкі сэрвісу. У іх гаворыцца, што нехта падаў скаргу аб парушэнні прыватнасці ў відэа, на якім Андрэй Дзмітрыеў з грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» распавядае пра абставіны разгону калоны Уладзіміра Някляева вечарам 19 снежня 2010 года, паведамляе «Еўрарадыё».

У карыстальнікаў ёсць 48 гадзін, каб змяніць «асабістую інфармацыю ў паказаным паведамленні або выдаліць яе». Калі гэтага не адбудзецца, рашэнне па скарзе будзе прымаць каманда YouTube.

Хто менавіта патрабуе выдалення відэа, адміністрацыя сайта не паведамляе.

«Я не ведаю... Нават не ведаў пра такое, - адказвае Андрэй Дзмітрыеў на пытанне, ці не ён ініцыяваў выдаленне ролікаў. - Можа, хто-небудзь з каманды, там ёсць людзі. Я даведаюся, цікава».

У лютым 2013 года Андрэй Дзмітрыеў прызнаўся, што рабіў прызнанні пасля Плошчы на відэакамеру, так як КДБ арыштаваў яго будучую жонку. Яго прызнанне дапамагло: дзяўчыну вызвалілі ўвечары пасля відэазапісу.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках