5 траўня 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Балкунец: Інвестары пабаяцца ехаць у Беларусь пасля справы Баўмгертнера

14
Дзмітрый Балкунец: Інвестары пабаяцца ехаць у Беларусь пасля справы Баўмгертнера

Спадзяванні ўладаў на прыцягненне інвестыцый з Казахстана наўрад ці апраўдаюцца.

Такім чынам эканаміст і палітолаг Дзмітрый Балкунец пракаментаваў сайту charter97.org зацікаўленасць Лукашэнкі ў прысутнасці буйнога казахстанскага капіталу ў Беларусі.

«Ёсць пэўныя рэзервы для росту супрацоўніцтва дзвюх краін, таму што яны не да канца задзейнічаныя, і трэнд апошніх двух гадоў паказвае, што ёсць пэўныя перспектывы ў энергетычным супрацоўніцтве. І па статыстычных дадзеных, у апошні час праз Беларусь пайшоў транзіт казахстанскай нафты. Гэта, дарэчы, дзякуючы падпісаным пагадненням у рамках еўразійскага супрацоўніцтва, якое цяпер будуецца. І ёсць яшчэ адна ідэя, якая, мне здаецца, таксама была б цікавай для Беларусі ў рамках інтэграцыі трох краін. Гэта пабудова агульнага энергетычнага рынку. Але наколькі гэты рынак запрацуе да 2015 года сказаць цяпер вельмі складана. Але калі б усе ідэі, якія закладваліся, у тым ліку агульны доступ усіх краін да сваіх энергарэсурсаў, адзіны рынак у галіне электраэнергетыкі і іншых ўсіх энергетычных складнікаў, такая схема была б для Беларусі вельмі цікавай», - лічыць эксперт.

Ён адзначыў, што на дадзены момант складана сказаць, які эфект даў Мытны саюз.

«Статыстыка, вядома, паказвае, што ёсць пэўны станоўчы эфект для ўсіх краін-удзельніц, таму што павялічылася дынаміка гандлю паміж краінамі і гэтак далей. Але наколькі выгадныя перспектывы для трох краін, сказаць досыць складана. Таму што краіны прапісваюць свае тэхнічныя рэгламенты, якія, магчыма, будуць нейкім чынам абмяжоўваць канкурэнцыю на рынку і прысутнасць на ім тавараў з іншых краін. Гэта значыць, у будучыні гэта можа апынуцца не вельмі станоўчым момантам для якасных тавараў, то ёсць канкурэнтаў. Дарэчы, тыдні два таму я быў на прэзентацыі ў Маскве, якую праводзіў спадар Сяргей Сідорскі. У яго быў прадстаўлены цікавы графік з нагоды павелічэння дынамікі гандлю прадукцыяй станкабудавання ўнутры МС. Але ў мяне такое адчуванне, што тавары, якія вырабляюць гэтыя краіны, не вельмі якасныя. Проста павялічваецца дынаміка ўнутры МС, і гэта ў будучыні можа дрэнна адбіцца на эфектыўнасці працы гэтай галіны. Мытны саюз, вядома, мае перспектывы, але яшчэ раз скажу, што павінны быць рынкавыя механізмы. Дарэчы, ёсць вельмі шмат пытанняў да Беларусі, якая закрывае свой рынак ад партнёраў, у прыватнасці ад Казахстана і Расеі», - падкрэсліў эканаміст.

Палітолаг лічыць, што няма розніцы ў тым, які капітал будзе прыходзіць на беларускі рынак і якія інвестары будуць укладваць свае сродкі ў беларускую эканоміку.

«Лукашэнка на працягу 20 гадоў у ручным рэжыме займаецца прыцягненнем інвестыцый. Я бачу, што гэта адбываецца не вельмі эфектыўна. Таму ён спрабуе шукаць інвестараў у тых краінах, куды ён уязны: Казахстан, Расея, Венесуэла і гэтак далей. Вядома, было б выдатна, калі б былі больш сур'ёзныя ўкладанні, а не тыя мізэрныя, якія зараз ёсць. Але арышт Уладзіслава Баўмгертнера прывядзе і ўжо прыводзіць да таго, што інвестары, вядома, не будуць рызыкаваць сваімі сродкамі і ўкладваць іх у беларускую эканоміку. Такія дзеянні Следчага камітэта нанеслі даволі сур'ёзны ўдар па інвестыцыйнай прывабнасці беларускай эканомікі. Цяпер наўрад ці знойдуцца інвестары, якія, напрыклад, атрымаўшы запрашэнне за подпісам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, пагодзяцца прыехаць да яго на сустрэчу», - мяркуе Дзмітрый Балкунец.

Нагадаем, сёння падчас перамоваў у Астане з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым беларускі кіраўнік заявіў, што інвестыцыйнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў у двухбаковых адносінах з Казахстанам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках