7 траўня 2024, aўторак, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіча клічуць у Люксембург

11
Шуневіча клічуць у Люксембург

Літва ініцыюе правядзенне сустрэчы міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў краін «Усходняга партнёрства» і краін ЕЗ.

Пра гэта паведамілі ў пятніцу ў прадстаўніцтве Літвы ў ЕЗ. Сустрэча, якая пройдзе і пры ўдзеле Еўрапейскай камісіі, адбудзецца 7-8 кастрычніка ў Люксембургу. У гэты час там жа пройдзе Рада ЕЗ па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў, перадае «Інтэрфакс».

Чакаецца, што прадстаўнікі Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны далучацца да міністраў ЕЗ для абмеркавання далейшых рэформаў і супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі, унутраных спраў і міграцыі.

Плануецца, што ў першы дзень сустрэчы, калі да ўдзельнікаў таксама далучыцца генеральны сакратар Рады Еўропы Торб'ёрн Ягланд, кіраўнікі ведамстваў сканцэнтруюцца на рэформах, накіраваных на павышэнне незалежнасці і эфектыўнасці судовай сістэмы, судовае супрацоўніцтва на шматбаковым і рэгіянальным узроўнях, а таксама на пытаннях развіцця заканадаўства, у тым ліку ў сферы абароны базы дадзеных і барацьбы з наркотыкамі.

У другі дзень міністры абмяркуюць вынікі дыскусіі аб барацьбе з карупцыяй і падзеляцца поглядамі на палітыку ЕЗ у сферы процідзеяння арганізаванай і транснацыянальнай злачыннасці, таксама будуць абмеркаваныя аспекты барацьбы з кіберзлачыннасцю. Еўрапейская камісія праінфармуе аб стане спраў у дыялогах аб лібералізацыі візавага рэжыму і аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Акрамя таго, 10 кастрычніка ў Люксембургу адбудзецца сустрэча міністраў транспарту Усходняга партнёрства.

Як адзначаецца ў паведамленні, Літва, якая цяпер старшынюе ў Радзе ЕЗ, разглядае магчымасць правядзення сустрэч міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў на рэгулярнай аснове з мэтай маніторынгу прагрэсу і палітычных кірункаў супрацоўніцтва ў гэтым вымярэнні «Усходняга партнёрства».

Нагадаем, Ігар Шуневіч асабіста неафіцыйна дапытваў лідараў апазіцыі, якія апынуліся ў турме пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках