7 траўня 2024, aўторак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец перасёк Гудзон па вадзе на ровары (Відэа)

11

Незвычайны від транспарту прыдумаў жыхар Нью-Йорка.

На мосце праз раку няма роварнай дарожкі? Ці ўвогуле няма моста? Амерыканец Джуда Шылер упэўнены, што гэта - зусім не праблема. Праз раку можна перабрацца непасрэдна на ровары, проста па вадзе, што ён і прадэманстраваў у мінулы чацвер на рацэ Гудзон у Нью-Йорку, перадае ntdtv.ru.

«Гэта выдатны спосаб штодзённага перамяшчэння. Купіць квіток на паром, сесці на яго, сысці з яго - усё гэта займае час. Аднак, дадаць тшрохі інфраструктуры, і мой спосаб можа быць нават прасцей і ўжо сапраўды танней, чым пераправа на пароме», - заявіў ён.

Роварны энтузіяст запэўнівае, што ў амфібію можна ператварыць любы ровар. Для гэтага неабходныя два надзіманых паплаўкі, металічны каркас і прывад, які перадае кручэнне педаляў на вінт. Уся канструкцыя - здымная, важыць менш 9 кг і лёгка прыбіраецца ў заплечнік.

«Тэарэтычна, такое можна зрабіць з кожным роварам. Сістэма, на якой я еду, была распрацаваная яшчэ ў канцы 90-х, але з тых часоў канструкцыі ровараў зведалі значныя змены. Розныя памеры рам, вілак... Менавіта над гэтым мы цяпер і працуем у рамках нашага праекта BayCycle. Мы хочам змадэляваць нешта, што падыдзе для ровараў, якія выкарыстоўваюць усе ў ЗША», - адзначае Джуда Шылер.

Шылер упэўнены, што ў такіх мегаполісах, як Нью-Йорк, за роварамі - будучыня. Аматараў язды на жалезным кані ў гэтым горадзе становіцца ўсё больш. Ну і, адпаведна, пры росце папулярнасці ровараў не застанецца без увагі і язда па вадзе. Джуда верыць, што з часам такі спосаб руху нават стане алімпійскім спортам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках