7 траўня 2024, aўторак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску адкрыюць коўзанку

15
Заўтра ў Менску адкрыюць коўзанку

Сезонны мабільная коўзанка пачне працаваць каля Палаца спорту.

Працаваць яна будзе паводле таго ж графіку, што і раней: з 11:00 да 22:45. Кожны дзень наведвальнікаў чакае 12 сеансаў (у пачатку кожнай гадзіны), піша onliner.by.

Заліванне лёду пачалося яшчэ ў мінулую суботу. Ужо да аўторка ўдалося нарасціць лядовую падушку таўшчынёй 7 сантыметраў. А ў чацвер вечарам пласт давялі да ідэалу - 9 сантыметраў.

Да новага сезону набыта 50 пар слізгачоў самых папулярных памераў. А ўсяго ў пракаце - пад 700 пар з памерамі ад 28 да 46. Гэтага дастаткова, каб забяспечыць «абуткам» усіх ахвотных, запэўнівае дырэктар коўзанкі Сяргей Юхнавец.

І яшчэ адна прыемная навіна: у гэтым сезоне плануецца ўсталяваць адмысловую агароджу паміж купалам і бортам, каб ліквідаваць на лядовай пляцоўцы скразняк. Праект ужо распрацаваны. Канструкцыя будзе вырабленая з трывалага пластыка або аргшкла. Мадэрнізацыя не толькі забяспечыць дадатковы камфорт наведвальнікам, але і дазволіць зэканоміць электраэнергію.

Кошт разавага наведвання коўзанкі да 15:45 складзе 20 тысяч рублёў, у астатні час - 25 тысяч. Кошт дзіцячага квітка - 15 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках