30 красавiка 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Яшын: Пуцін да дрыжання ў руках ненавідзіць Лукашэнку

74

Але ён вымушаны дамаўляцца з беларускім дыктатарам.

Расейскі апазіцыйны палітык Ілля Яшын у свае 30 гадоў ужо тройчы паспеў стаць вязнем сумлення. Эксклюзіўнае інтэрв'ю аб сітуацыі вакол эколагаў з Greenpeace, затрыманых у Паўночным Ледавітым акіяне, сітуацыі ў Сірыі і тактыцы Лукашэнкі, якую, на яго думку, пераймае Уладзімір Пуцін, ён даў тэлеканалу «Белсат».

У ім Ілля Яшын закрануў адносіны паміж Менскам і Масквой. У прыватнасці, гаворка ішла аб арышце генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера 26 жніўня ў беларускай сталіцы.

«Калі б не Расея, крэдыты і Мытны Саюз, Беларусь наўрад ці выкараскалася б з таго эканамічнага крызісу, у які яе завёў Лукашэнка. Ён вядзе вельмі агрэсіўны, вельмі жорсткі дыялог з Пуціным. Чаго варты хаця б арышт топ-мэнэджара «Уралкалія». Пуцін ненавідзіць Лукашэнку, да дрыжыкаў у руках ненавідзіць. Але ён вымушаны дамаўляцца з ім», - сказаў ён.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках