30 красавiка 2024, aўторак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з Віктарам Івашкевічам

39

Сотні чалавек прыйшлі развітацца з адным з лідараў беларускай апазіцыі.

Сярод іх былі родныя і сябры памерлага, вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы, журналісты, пішуць «Беларускія навіны».

Виктора Ивашкевича проводили в последний путь. Фото: belapan.by

Сярод тых, хто прыйшоў праводзіць Віктара Івашкевіча ў апошні шлях, - першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, генерал, былы дэпутат парламента Валерый Фралоў, сустаршыня аргкамітэту ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, апазіцыйныя дзеячы Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Генадзь Лойка і многія іншыя.

Виктора Ивашкевича проводили в последний путь. Фото: belapan.by

Успамінаючы пра Віктара Івашкевіча, Вінцук Вячорка сказаў: «Сваім рамантызмам і аптымізмам ён абяззбройваў апанентаў і натхняў сяброў. Віктар быў светлы, пазітыўны і ўсмешлівы чалавек, які ніколі не губляў пачуцця гумару. Ён любіў жыццё і людзей, гэтым ён быў дарагі блізкім, сябрам і ўсёй Беларусі. Ён вёў за сабой народ і быў перакананы, што трэба абапірацца на людзей. Імя Віктара Івашкевіча загучыць тады, калі адбудзецца тое, у што ён верыў».

Виктора Ивашкевича проводили в последний путь. Фото: belapan.by

Лявон Баршчэўскі прыгадаў словы Віктара Івашкевіча, калі той сказаў, што «цяпер не час займацца мемуарамі - трэба планаваць будучыню». «Таму трэба думаць пра будучыню, пра тое, пра што ён марыў», - сказаў Баршчэўскі.

Виктора Ивашкевича проводили в последний путь. Фото: belapan.by

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна нагадала аб тым, што Віктар Івашкевіч займаўся і журналісцкай працай. «Для мяне ён яшчэ і калега па цэху. Гэта быў журналіст, які пацярпеў за слова і праўду. Ён з'яўляецца прыкладам у найноўшай гісторыі сучаснай сумленнай журналістыкі», - адзначыла Літвіна.

Выступоўцы на развітанні казалі аб памерлым як аб «фантастычным арганізатары», чалавеку, які арганізоўваў найбуйнейшыя народныя выступленні 1980-х гадоў.

Віктар Івашкевіч памёр пасля цяжкай працяглай хваробы ў шпіталі, не дачакаўшыся донарскай печані.

Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 года ў Менску. У 1991 годзе скончыў завочна факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. З пачатку 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у моладзевым нацыянальным руху, нефармальных аб'яднаннях «Майстроўня» і «Талака».

Івашкевіча лічылі адным з найбольш таленавітых арганізатараў розных акцый. У іх ліку - марш-пратэст па Заходняй Дзвіне - Даўгаве (сумесна з аднадумцамі з Латвіі ) супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС 1987, экалагічны марш па Прыпяці (адна з першых чарнобыльскіх акцый пратэсту) 1988 года, забастоўка кіроўцаў гарадскіх аўтобусаў у Менску 1989 года. У 1991 годзе Івашкевіч стаў ініцыятарам стварэння стачкамаў на менскіх прадпрыемствах. З 1988 года - у Беларускім Народным Фронце. Да 1996 года быў сакратаром управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцый і фінансавае забеспячэнне БНФ.

Увосень 1996 пакінуў пасаду сакратара ўправы БНФ, але не спыніў сяброўства ў гэтай палітычнай партыі. У 1997 годзе стаў рэдактарам газеты «Рабочы», у 1999-м - віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Палітык неаднаразова падпадаў пад адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе арыштаў і штрафаў, у знак пратэсту аб'яўляў галадоўку. У кастрычніку 2002 года быў асуджаны на два гады абмежавання волі за публікацыю артыкулу «Злодзей павінен сядзець у турме», у якой пракуратура ўбачыла паклёп на прэзідэнта.

У 2008 годзе Віктар Івашкевіч разам з Андрэем Саннікавым і Міхаілам Марынічам выступіў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і стаў яе каардынатарам. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ён быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Неўзабаве пасля выбараў, у лютым 2011 года, Івашкевіч і група іншых сяброў Партыі БНФ выйшлі з яе шэрагаў у знак нязгоды з дзеяннямі экс-кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і абвясцілі аб стварэнні нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух». Івашкевіч узначаліў аргкамітэт новай партыі. Сярод яе прыярытэтаў называлася барацьба за вызваленне палітвязняў, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў без удзелу Лукашэнкі, максімальна жорсткія санкцыі ў дачыненні да кіруючай эліты Беларусі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках