30 красавiка 2024, aўторак, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі жаўнер - самы разумны

20
Беларускі жаўнер - самы разумны

Беларускі кантрактнік Генадзь Шкурук прызнаны самым эрудзіраваным салдатам у СНД.

Ён атрымаў перамогу ў пятніцу 4 кастрычніка ў намінацыі міжнароднага конкурсу вайскова-прафесійнага майстэрства «Ваяр Садружнасці», які прайшоў пад Масквой, піша БелТА.

Конкурс сярод жаўнераў, матросаў, сяржантаў i старшын, якія праходзяць вайсковую службу па кантракце ва ўзброеных сілах дзяржаў-удзельніц СНД, праводзіўся пятым разам. У гэтым годзе ў ім бралі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, Украіны, Кыргызстана, а таксама дзве расейскія каманды. Спаборніцтвы праводзіліся сярод мужчын і жанчын – вайскоўцаў у намінацыях «Снайпер», «Прафесіянал», «Эрудыт», «Атлет». Акрамя таго, прайшоў творчы конкурс. Пераможцаў узнагародзілі граматамі і прызамі: тэлевізарамі, тэлефонамі, фота-і відэакамерамі, планшэтамі і ноўтбукамі.

Першы конкурс «Ваяр Садружнасці» адбыўся ў 2009 годзе. Паводле ягоных правілаў, у кожную каманду ўваходзяць 4 вайскоўцы-кантрактнікі, у тым ліку адна дзяўчына. Чакаецца, што ў наступны раз конкурс пройдзе не ў Расеі, а ў адной з краін-удзельніц СНД: пастанова аб гэтым будзе прынятая 21 лістапада.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках