30 красавiка 2024, aўторак, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Баранавічаў пакінуў у аўтобусе 9 тысяч еўра

64
Жыхар Баранавічаў пакінуў у аўтобусе 9 тысяч еўра

Ён спадзяецца, што той хто знайшоў грошы верне іх.

2 кастрычніка жыхар Баранавічаў прадаў машыну ў Івацэвічах прыкладна за 9000 еўра і з выгандлёванай сумай вяртаўся дадому. На цягніку ён даехаў да станцыі Лясная, а пасля перасеў на аўтобус, так як цягнік далей не ішоў праз рамонт шляхоў, піша мясцовае выданне intex-press.

Па дарозе мужчыну тэрмінова спатрэбілася выйсці на некалькі хвілін. Ён папрасіў кіроўцу спыніцца і выйшаў з аўтобуса, пакінуўшы пакет з грашыма на крэсле. Але кіроўца, відаць, падумаў, што пасажыр ужо прыехаў, зачыніў дзверы і адправіўся далей па маршруце. Пакет з грашыма паехаў разам з ім.

Дабраўшыся да горада, мужчына тут жа адправіўся на пошукі грошаў, але беспаспяхова. Яму нічога не заставалася, як напісаць заяву ў міліцыю.

Гараджанін спадзяецца, што чалавек, які знайшоў пакет, адгукнецца і верне яму грошы. У міліцыі ж кажуць, што, калі зніклыя грошы не вернуць ўладальніку добраахвотна, таму, хто іх знайшоў, можа пагражаць крымінальная адказнасць.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках