3 траўня 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа айца Лазара развальваецца (Відэа)

12
Справа айца Лазара развальваецца (Відэа)

Прадстаўнікі Каталіцкай царквы ўпэўненыя ў невінаватасці арыштаванага святара.

Пра гэта ў праграме тэлеканала «Белсат» «Два на два» нагадаў ксёндз Юрый Барок.

Святар упэўнены, што арыштаваны Уладзіслаў Лазар не вінаваты ў тых злачынствах, у здзяйсненні якіх яго абвінавачваюць.

«Калі пасля трох месяцаў маўчання мы нарэшце афіцыйна даведаліся, што яму інкрымінуецца, то мы былі вельмі моцна здзіўлены. Пасля трох месяцаў допытаў, утрымання чалавека ў ізаляцыі яго абвінавачваюць у перадачы каштоўнасцяў або грошай. Гэта выклікае ўсмешку. Справа Лазара рассыпаецца, ён невінаваты», - заявіў Юрый Барок.

Святар упэўнены, што Каталіцкая царква робіць усё магчымае для вызвалення Уладзіслава Лазара.

«Калі мы кажам, ці не мала мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч робіць: просіць і звяртаецца да вернікаў, кажа маліцца? А што можна зрабіць яшчэ? Успамінаецца знакамітае пытанне Сталіна: «А колькі дывізій мае Ватыкан?». Мы чаго чакаем - што будзе дэсант з Ватыкана або мітрапаліт закліча, каб мы пайшлі да сцен турмы КДБ і патрабавалі вызвалення?» - пытае ён.

Афіцыйна айца Уладзіслава Лазара абвінавачваюць па п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («здрада дзяржаве»). Яго крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзейнічанне ў злачынстве). Святару можа пагражаць да 15 гадоў зняволення. Раней Лукашэнка заявіў, што спецслужбы затрымалі «здрадніка», які «праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках