3 траўня 2024, Пятніца, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белкаапсаюз» заграз у карупцыйных скандалах

33
«Белкаапсаюз» заграз у карупцыйных скандалах

Злоўжыванні, крадзяжы і хабарніцтвы ў «Белкаапсаюзе» дасягнулі нябачанага размаху.

У ліпені 2013 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі заявіў пра ўзбуджэнне адразу пяці крымінальных спраў у дачыненні да старшыні «Белкаапсаюза» Сяргея Сідзько, начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва таварыства Змітра Калодзезнага, яго намесніка, а таксама некалькіх бізнесменаў. Кіраўнікі «Белкаапсаюза» абвінавачваліся ў атрыманні хабараў, якія дасягалі 500 тыс. даляраў, злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжах. Гэтыя злачынствы былі выяўлены «ў ходзе правядзення мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў будаўнічай галіне», піша «Ежедневник».

Кіраўнікі «Белкаапсаюза» і бізнесмены, з якімі яны былі звязаныя, займаліся вымагальніцтвам хабараў за прадастаўленне аб'ёмаў работ на аб'ектах спажыўкааперацыі і за продаж інвестарам зямельных участкаў і аб'ектаў нерухомасці. Крыху пазней, у жніўні, КДБ паведаміў, што Зміцер Калодзезны таксама, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, лабіраваў інтарэсы камерцыйных структур пры будаўніцтве крамы ў Лідзе, чым нанёс таварыству шкоду ў памеры каля 700 млн. рублёў.

На гэтым афіцыйная інфармацыя па гэтай справе спынілася. За амаль два месяцы ні КДБ, ні Следчы камітэт, куды перададзены для расследавання крымінальныя справы, не прамовілі ні слова. І гэтаму ёсць сур'ёзныя падставы.

Справа ў тым, што пасля пачатку расследавання ў «Белкаапсаюзе» пачаліся масавыя праверкі, у якія былі ўцягнутыя не толькі КДБ, але таксама розныя падраздзяленні МУС, Дэпартамента фінансавых расследаванняў, Камітэт дзяржкантролю і пракуратуры. Прычым, праверкі праводзіліся не толькі ў галаўной структуры, а па ўсёй камерцыйнай сетцы таварыства, якая сёння налічвае больш за 300 розных юрыдычных асоб, у тым ліку каля 10 тыс. крамаў, размешчаных у асноўным сельскай мясцовасці і малых гарадах краіны. Праверкі яшчэ ідуць і, улічваючы аб'ём дзейнасці «Белкаапсаюза», правяраючыя пакуль нават прыблізна не могуць сказаць, калі яны завершацца. Аднак першыя вынікі праверак многіх шакавалі. Па сутнасці, калі ацэньваць сітуацыю з боку, то можна казаць пра тое, што ўнутры таварыства была створана цэлая злачынная арганізацыя, якая аб'ядноўвае некалькі дзесяткаў службовых асоб і здабывае прыбыткі ў самых розных сферах дзейнасці.

Праўда, дзеля аб'ектыўнасці варта сказаць, што Следчы камітэт пакуль не ўзбуджаў крымінальных спраў па арт.285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). Аднак, у гэтым факце больш прысутнічае палітычны момант, так як прызнанне факту існавання злачыннай буйной камерцыйнай дзяржарганізацыі можа мець вельмі сур'ёзныя наступствы для краіны. Тут ужо давядзецца пытацца не толькі са службовых асоб Белкаапсаюза, але і многіх іншых, якія стаялі над імі. Але факты, як іх не падавай, самі па сабе кажуць вельмі шмат пра што. І гэтых фактаў за апошнія два месяцы было выяўлена столькі, што КДБ, МУС, ДФР КДК і Следчы камітэт аддаюць перавагу маўчаць, чым абвяшчаць хоць малую частку іх.

Самая разгалінаваная раздробная або злачынная сетка?

Сёння «Белкаапсаюз» займае фактычна манапольныя пазіцыі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах Беларусі, аб'ядноўваючы больш за 10 тыс. аб'ектаў рознічнага гандлю. Пры гэтым любыя спробы ўклініцца на іх тэрыторыю з боку буйных прыватных рытэйлераў сустракаюць адчайны супраціў на ўзроўні мясцовых уладаў. Пра гэта не раз заяўлялі самі прадстаўнікі прыватных гандлёвых сетак.

Такое становішча спраў зусім не выпадковае. Бо многія кіраўнікі раённых райпо ўваходзяць у раённыя Саветы дэпутатаў і, прадстаўляючы мясцовую ўладу, маючы рэальны ўплыў, проста не хочуць аддаваць карову, якую самі ж і дояць.

Сёння падазраванымі па справах «Белкаапсаюза» праходзяць больш за 15 асоб, з якіх каля трэці - «дэпутаты» райсаветаў. Яшчэ столькі ж на падыходзе. Гэта значыць, рашэння па іх яшчэ не вынесена, бо не завершаны праверкі, але сітуацыя больш менш прамалёўваецца. Пры гэтым злачынствы выяўлены не толькі ў цэнтральным офісе, але таксама практычна ў кожнай вобласці на самых розных узроўнях. Цікава, што некаторыя службовыя асобы арганізацыі, як толькі пачаліся аператыўныя і следчыя мерапрыемствы, паспяшаліся звольніцца, спадзеючыся пазбегнуць адказнасці, але гэта ім не дапамагло.

Факты і толькі факты

Вось толькі некаторыя, самыя яркія і не вядомыя грамадскасці факты злачыннай дзейнасці некаторых службовых асоб шырока разгалінаванай сеткі Белкаапсаюза, якая апяразвае ўсю краіну. Гэта толькі пацверджаныя дакументальна факты, але на самой справе іх значна больш.

У Салігорску (Менская вобласць) распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні Салігорскага райпо, які пасля звальнення стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Па дадзеных барацьбітоў з эканамічнымі злачынствамі УУС Менаблвыканкама, у чэрвені 2011 года падазраваны, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, прычыніў шкоду таварыству ў памеры 480 млн. рублёў, што дало падставу для кваліфікацыі яго дзеянняў па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненыя асобай, якая займае адказнае становішча, або, якія пацягнулі цяжкія наступствы).

У Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) ў выніку сумесных дзеянняў пракуратуры, АБЭП і фінансавай міліцыі, распачата крымінальная справа ў дачыненні да «дэпутата» Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў, цяпер непрацуючай, але яшчэ нядаўна яна займала пасаду дырэктара ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Жанчына звольнілася практычна адразу з пачаткам праверак, але гэта ёй не дапамагло. Ёй таксама інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі з прычыненнем шкоды таварыству ў памеры больш за 112 млн. рублёў.

Магілёўская пракуратура па матэрыялах БЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да «дэпутата» Чавускага раённага Савета, старшыні праўлення Чавускага райпо. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або пры выкананні функцый па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, або, якія пацягнулі цяжкія наступствы). Па дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны прычыніў сваімі дзеяннямі шкоду таварыству ў памеры больш за 214 млн. рублёў.

У Нясвіжы (Менская вобласць) распачата крымінальная справа па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да жанчыны, якая яшчэ зусім нядаўна займала пасаду старшыні праўлення Нясвіжскага райпо, але звольнілася з пачаткам праверак. Па дадзеных праваахоўных органаў, яна ў сакавіку 2013 года нанесла шкоду таварыству ў памеры амаль 30 млн. рублёў.

У Браслаўскім раёне распачата крымінальная справа па факце прычынення Браслаўскаму райпо шкоды ў памеры больш за 260 млн. рублёў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках