3 траўня 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вучэннях «Захад-2013» загінуў афіцэр?

46
На вучэннях «Захад-2013» загінуў афіцэр?

Відавочцы паведамляюць пра гібель вайскоўца падчас сумесных беларуска-расейскіх манеўраў.

Пра гэта сайту charter97.org напісаў адзін з чытачоў.

«На вучэннях «Захад-2013» загінуў малады афіцэр памежнай службы - старэйшы лейтэнант Навіцкі. Вечная яму памяць. Праходзіў службу ў Гродзенскай памежнай групе. Вельмі непрыемна, што дадзены факт спрабуюць схаваць», - піша чытач. На жаль, падрабязнасці інцыдэнту яму невядомыя.

Сайт charter97.org паспрабаваў высветліць іх у Міністэрстве абароны, аднак у прэс-службе адмовіліся каментаваць гэты факт, назваўшы яго чуткай. У Гродзенскай памежнай групе паведамілі, што не маюць інфармацыі пра падобны інцыдэнт. Таксама там адмовіліся сказаць, ці служыў у яе складзе афіцэр па прозвішчы Навіцкі.

Вучэнні «Захад-2013» праводзіліся з 20 па 26 верасня на пяці палігонах, кіраўніцтва імі ажыццяўлялі міністры абароны Расеі і Беларусі. Усяго ў вучэннях прымалі ўдзел звыш 22 тыс. вайскоўцаў, было задзейнічана больш за 530 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 80 танкаў, звыш 50 адзінак артылерыі і РСЗА, каля 90 самалётаў (Су-24, Су-25, Су-34, МіГ-29, Бе-200 і іншыя), верталётаў, а таксама да 10 караблёў Балтыйскага флоту.

Адзначым, што правядзенне вучэнняў выклікала непакой сярод суседзяў Беларусі.

Многія эксперты мяркуюць, што яны праходзілі па сцэнары вучэнняў «Захад-2009», якія выклікалі вялікі рэзананс. Тады ў манеўрах прынялі ўдзел больш за 12 тысяч вайскоўцаў, афіцыйна яны былі названы абарочымі, закліканымі падтрымаць стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у іх сцэнары, паводле некаторых паведамленняў, быў прадугледжаны напад на тэрыторыю трэціх краін.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках